Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля 200 заканадаўцаў падалі ў суд на Дональда Трампа


Пазоўнікі сьцьвярджаюць, што прэзыдэнт атрымлівае выплаты ад замежных урадаў праз кампаніі, якія яму належаць.

Больш за 190-заканадаўцаў-дэмакратаў падалі ў сераду пазоў у фэдэральны суд супраць прэзыдэнта Дональда Трампа, абвінаваціўшы яго ў тым, што ён у парушэньне Канстытуцыі ЗША атрымліваў грошы ад замежных урадаў праз свой бізнэс, не атрымаўшы згоды Кангрэсу.

У пазове гаворыцца, што Трамп не зьвяртаўся ў Кангрэс за адабрэньнем выплатаў, якія атрымлівалі сотню ягоных кампаніяў ад замежных урадаў пасьля ўступленьня ў пасаду ў студзені, нягледзячы на адпаведныя патрабаваньні Канстытуцыі.

Белы дом пакуль не адрэагаваў на просьбы аб камэнтарах, але заявіў, што дзелавыя інтарэсы Трампа не парушаюць Канстытуцыю.

Кампанія Trump Organization заяўляла, што будзе пералічваць прыбытак, атрыманы ад кліентаў, якія прадстаўляюць замежныя ўрады, міністэрству фінансаў ЗША, але ня будзе прасіць такіх кліентаў ідэнтыфікаваць сябе.

Пазоўнікамі па гэтым іску выступілі ня менш за 30 сэнатараў і 166 чальцоў Палаты прадстаўнікоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG