Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп назваў паказаньні Коўмі «хлусьнёй» і раскрыцьцём сакрэтнай інфармацыі


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп (п) і былы дырэктар ФБР Джэймс Коўмі (камбінаванае фота)

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп назваў паказаньні экс-дырэктара ФБР Джэймса Коўмі перад сэнацкім камітэтам у справах выведкі «хлусьнёй» і раскрыцьцём сакрэтнай інфармацыі. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Twitter.

«Нягледзячы на такую вялікую колькасьць ілжывых заяваў і хлусьні, — поўнае і канчатковае апраўданьне ... Ваў, Коўмі зьлівае сакрэты», — напісаў Трамп.

8 чэрвеня былы дырэктар ФБР Джэймс Коўмі выступіў перад камітэтам у справах выведкі Сэнату. Ён заявіў, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп схлусіў, апісваючы бюро як арганізацыю са значнымі праблемамі. Коўмі таксама выказаў упэўненасьць у тым, што Трамп вызваліў яго з прычыны крымінальнага расьсьледаваньня, якое праводзіць ФБР у справе сувязяў з расейскімі чыноўнікамі.

Прадстаўнікі Трампа гэта абверглі, папярэдзіўшы Коўмі пра адказнасьць за раскрыцьцё канфідэнцыйных зьвестак.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG