Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Твітэр Трампа: «У адносінах да мяне вядзецца расьсьледаваньне»


У сваім твітэры прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп напісаў, што знаходзіцца пад расьсьледаваньнем у сувязі са звальненьнем дырэктара ФБР. «Расьсьледаваньне праводзіць той жа чалавек, які рэкамэндаваў зрабіць гэта», — усклікае прэзыдэнт.

Раней Трамп напісаў, што яго сувязі з Крамлём не ўдалося даказаць. «Пасьля сямі месяцаў расьсьледаваньня і слуханьняў у камітэце з нагоды маёй „змовы з Расеяй“ ніхто так і ня змог прадставіць ніякіх доказаў. Сумна!».

Адначасова Трамп адзначыў, што амэрыканская эканоміка расьце, і ў краіне зьяўляюцца новыя працоўныя месцы.

У Кангрэсе ЗША працягваецца расьсьледаваньне магчымага ўмяшаньня Расеі ў леташнія выбары амэрыканскага прэзыдэнта. Аналягічнае расьсьледаваньне праводзіць і ФБР.

Пачатае таксама незалежнае ад адміністрацыі расьсьледаваньне па гэтым жа пытаньні, якое курыруе былы кіраўнік ФБР Робэрт Мюлер, прызначаны міністэрствам юстыцыі спэцыяльным пракурорам. Яму прадстаўленае права расьсьледаваць дзеяньні прэзыдэнта, калі для гэтага ўзьнікнуць падставы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG