Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракурор ЗША распавядае Сэнату аб сустрэчах з прадстаўнікамі Расеі. Жывая трансьляцыя з перакладам


Джэф Сэшнс
Джэф Сэшнс

Генэральны пракурор ЗША Джэф Сэшнс дае паказаньні на адкрытых слуханьнях у Сэнаце. Ён пазагдзіўся расказаць пра свае кантакты з прадстаўнікамі Расеі і ролі, якую ён адыграў у звальненьні дырэктара ФБР Джэймса Коўмі.

​Як заявіў прадстаўнік міністэрства юстыцыі, Джэф Сэшнс сам прапанаваў зрабіць слуханьні ў сэнацкім камітэце па справах выведкі адкрытымі. Ён лічыць неабходным даць магчымасьць амэрыканцам пачуць праўду аб тым, што адбылося, зь першых вуснаў.

Раней, падчас працэдуры яго зацьвярджэньня на пасаду генэральнага пракурора, Сэшнс не згадаў пра дзьве сваі сустрэчы з паслом Расеі Сяргеем Кісьляком незадоўга да прэзыдэнцкіх выбараў 2016 году.

Слуханьні ў Кангрэсе праходзяць у рамках расьсьледаваньня пра меркаванае ўмяшаньне Расеі ў хаду прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША. Улады РФ неаднаразова адхілялі ўсе абвінавачаньні. Белы дом таксама адмаўляе любыя сувязі з Масквой.

На мінулым тыдні перад камітэтам па выведцы Сэнату ЗША выступаў былы дырэктар Фэдэральнага бюро расьсьледаваньняў Джэймс Коўмі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG