Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што скажа звольнены дырэктар ФБР пра Трампа? ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ


Перад камітэтам па выведцы Сэнату ЗША 8 чэрвеня выступае былы дырэктар Фэдэральнага бюро расьсьледаваньняў Джэймс Коўмі, звольнены ў мінулым месяцы прэзыдэнтам Дональдам Трампам.

​Слуханьні выклікаюць вялікую цікавасьць сярод амэрыканцаў, паколькі Коўмі курыраваў расьсьледаваньне магчымага расейскага ўмяшаньня ў выбары прэзыдэнта ЗША, і апанэнты Трампа лічаць яго звальненьне спробай перашкодзіць гэтаму расьсьледаваньню.

Напярэдадні была апублікаваная заява Коўмі, зь якой ён выступіць на слуханьнях. У ёй ён распавёў пра свае сустрэчы з Дональдам Трампам як да ўступленьня апошняга на пасаду прэзыдэнта ЗША, так і пасьля.

Коўмі часткова пацьвердзіў раней апублікаваныя ў СМІ зьвесткі аб просьбе Трампа спыніць расьсьледаваньне ў дачыненьні да яго былога памочніка Майка Фліна.

Сам прэзыдэнт раней казаў, што расьсьледаваньне аб магчымым уплыве Расеі на вынік выбараў — «самае вялікае паляваньне на ведзьмаў» у гісторыі ЗША.

Коўмі быў звольнены з пасады дырэктара ФБР 9 траўня. У лісьце аб яго адстаўцы Трамп заявіў: «Я вельмі цаню, што вы паведамілі мне — тры разы — што я не знаходжуся пад сьледзтвам. Тым ня менш, я згодны з меркаваньнем міністэрства юстыцыі ў тым, што вы ня ў стане эфэктыўна кіраваць ФБР» .

Дэмакраты ў Кангрэсе ўжо заявілі, што дзеяньні Трампа, выкладзеныя ў лісьце Коўмі, можна разглядаць як ціск і ўмяшаньне ў правядзеньне расьсьледаваньня, параўнаўшы іх зь дзеяньнямі прэзыдэнта Ніксана падчас Ўотэргейцкага скандалу ў пачатку 1970-х гадоў.

Сам Трамп пакуль ніяк не пракамэнтаваў заявы былога кіраўніка ФБР, аднак яго адвакат Марк Касовітц заявіў, што прэзыдэнт задаволены тым, што Коўмі пацьвердзіў, што прэзыдэнт не зьяўляецца аб’ектам увагі спэцслужбаў у сувязі з расьсьледаваньнем магчымых сувязяў членаў яго каманды з Расеяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG