Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы кіраўнік ФБР пацьвердзіў, што Трамп прасіў яго спыніць сьледзтва пра сувязі з Расеяй


Джэймс Коўмі
Джэймс Коўмі

Былы дырэктар Фэдэральнага бюро расьсьледаваньняў ЗША Джэймс Коўмі пацьвердзіў паведамленьні СМІ аб тым, што прэзыдэнт Дональд Трамп прасіў яго адступіць ад расьсьледаваньня сувязяў з Расеяй былога дарадцы па нацыянальнай бясьпецы Майкла Фліна. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.

У пісьмовай заяве, накіраванай у Сэнат ЗША, Коўмі паведаміў, што 27 студзеня Трамп паклікаў яго на вячэру, падчас якой задаў пытаньне, ці хоча ён заставацца на пасадзе кіраўніка FBI. Потым Трамп, паводле Коўмі, сказаў: «Я чакаю ляяльнасьці, мне патрэбная ляяльнасьць».

Коўмі таксама пацьвярджае паведамленьні друку аб тым, што Трамп у сакавіку прасіў яго як мага хутчэй «расьсеяць падазрэньні» у магчымых сувязях супрацоўнікаў яго адміністрацыі з Расеяй.

У чацьвер Коўмі выступіць на слуханьнях у кангрэсе, якія тычацца расьсьледаваньня FBI наконт умяшаньня Расеі ў леташнія выбары прэзыдэнта. Ён адкажа на пытаньні аб сваім звальненьні і пракамэнтуе інфармацыю аб тым, што Трамп нібыта аказваў на яго ціск. Такая інфармацыя зьявілася ў амэрыканскім друку пасьля адстаўкі Коўмі. Сам Трамп гэтыя паведамленьні адмаўляе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG