Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат Трампа: прэзыдэнт не патрабаваў ад Коўмі адданасьці


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп ніколі не патрабаваў ад былога кіраўніка ФБР Джэймса Коўмі асабістай адданасьці, заявіў асабісты адвакат Трампа Марк Касовіц.

Пводле Касовіца, прэзыдэнт таксама не прасіў Коўмі спыніць расьсьледаваньне ў дачыненьні да былога прэзыдэнцкага дарадцы па нацыянальнай бясьпецы Майкла Фліна і да яго сувязяў з расейскім амбасадарам у ЗША.

«Прэзыдэнт ніколі ні ў якой форме не загадваў і ня раіў Коўмі спыніць расьсьледаваньне ў дачыненьні да каго-небудзь, у тым ліку» пакінуць Фліна ў спакоі", — гаворыцца ў заяве адваката.

10 траўня Трамп звольніў Джэймса Коўмі з пасады кіраўніка ФБР, заявіўшы, што той «ня ў стане эфэктыўна кіраваць бюро». Крытыкі Трампа, у сваю чаргу, выказалі здагадку, што звальненьне Коўмі зьвязана з расьсьледаваньнем меркаванага ўмяшаньня Расеі ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША ў 2016 годзе. На слуханьнях у чацьвер Коўмі пацьвердзіў, што яго звальненьне было і сапраўды зьвязанае з гэтым расьсьледаваньнем.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG