Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ ЗША: спэцпракурор расьсьледуе дзеяньні прэзыдэнта Трампа


Спэцыяльны пракурор Робэрт Мюлер
Спэцыяльны пракурор Робэрт Мюлер

Спэцыяльны пракурор Робэрт Мюлер расьсьледуе дзеяньні прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ў працэсе звальненьня ім Джэймса Коўмі з пасады дырэктара ФБР па падазрэньні ў перашкодзе прэзыдэнтам працы правасудзьдзя. Пра гэта са спасылкай на крыніцы ў праваахоўных органах паведаміла ў сераду ўвечары газэта The Washington Post.

Паводле іх, кіраўнікі некалькіх амэрыканскіх выведслужбаў дадуць паказаньні ў рамках гэтага расьсьледаваньня. Яно пачалося празь некалькі дзён пасьля звальненьня Джэймса Коўмі з пасады дырэктара ФБР.

Робэрт Мюлер, былы дырэктар ФБР, быў прызначаны на пасаду спэцыяльнага пракурора, які зьяўляецца куратарам расьсьледаваньня расейскага ўмяшаньня ў амэрыканскія выбары і кантактаў людзей з выбарчага штабу Дональда Трампа для таго, каб гарантаваць неўмяшаньне адміністрацыі Трампа ў ход сьледзтва. Пракурору былі дадзеныя самыя шырокія паўнамоцтвы, у тым ліку і права расьсьледаваць дзеяньні прэзыдэнта, калі зьяўляюцца абгрунтаваныя падазрэньні ў парушэньні кіраўніком выканаўчай галіны ўлады законнасьці.

Прадстаўнік прэзыдэнта Трампа назваў уцечку інфармацыі пра расьсьледаваньне «абуральнай, недаравальнай і незаконнай».

Вестка пра тое, што спэцыяльны пракурор расьсьледуе дзеяньні прэзыдэнта, не стала сэнсацыяй. Экспэрты чакалі такога кроку ад спэцыяльнага пракурора, асабліва пасьля выступу Джэймса Коўмі на слуханьнях у Сэнаце на мінулым тыдні, падчас якіх ён заявіў, што ягонае звальненьне было, як ён перакананы, выклікана незадаволенасьцю прэзыдэнтам Трампам ходам расейскага расьсьледаваньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG