Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рух Макрона — лідэр другога туру парлямэнцкіх выбараў у Францыі


Рух прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона «Наперад, Рэспубліка!» лідуе ў другім туры парлямэнцкіх выбараў. Пра гэта паведамляе выданьне Le Monde.

Да 20 гадзінаў мясцовага часу апрацавана каля 70 працэнтаў бюлетэняў. У цэлым у краіне за рух Макрона прагаласавалі больш за 40 працэнтаў французаў. На другім месцы кансэрватыўная партыя «Рэспубліканцы». Яна атрымала больш за 20% галасоў.

Паводле прагнозаў Le Monde, рух Макрона і яго саюзьнікі атрымаюць абсалютную большасьць у парлямэнце — 355 месцаў з 577. Гэта крыху менш, чым прагназавалася. У «рэспубліканцаў» будзе больш за 100 месцаў, у сацыялістаў некалькі дзясяткаў.

Праварадыкальны «Нацыянальны фронт» Марын Лё Пэн набраў каля 10% галасоў выбарнікаў. Сама Лё Пэн атрымала месца ў парлямэнце, атрымаўшы перамогу ў сваёй акрузе Энэн-Бомон. Там за яе прагаласавалі амаль 70% выбарнікаў. Чакаецца, што ў парлямэнт будуць абраныя 6-8 дэпутатаў ад «Нацыянальнага фронту».

Сёньняшняе галасаваньне праводзіцца празь месяц пасьля таго, як Макрон выгуляў прэзыдэнцкія выбары ў Лё Пэн. Сярод палітычных мэтаў Макрона — значнае зьмякчэньне строгага працоўнага заканадаўства і скарачэньне дзясяткаў тысяч працоўных месцаў у дзяржаўным сэктары.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG