Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей выправіўся ў Люксэмбург на пасяджэньне «Ўсходняга партнэрства»


Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей

19 чэрвеня міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей возьме ўдзел у пасяджэньні Рады міністраў замежных спраў «Усходняга партнэрства» ў Люксэмбургу.

Пра гэта БелаПАН паведаміў прэсавы сакратар МЗС Дзьмітры Мірончык.

«У адпаведнасьці з праграмай мерапрыемства, кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Беларусі прыме ўдзел у маючым адбыцца пасяджэньні Савету міністраў замежных спраў краін — удзельніц ініцыятывы Эўрапейскага зьвязу «Усходняе партнэрства», — адзначыў ён.

Папярэдняя сустрэча кіраўнікоў МЗС краінаў «Усходняга партнэрства» адбылася ў сярэдзіне красавіка ў Варшаве. Тады ў ёй таксама бралі ўдзел міністры замежных спраў Вышаградзкай групы — Польшча, Чэхія, Славаччына, Вугоршчына. Уладзімер Макей падчас выступу на пленарным пасяджэньні падкрэсьліў неабходнасьць больш шчыльнага ўзаемадзеяньня краінаў «Усходняга партнэрства» і Вышаградзкай групы.

«Усходняе партнэрства» — ініцыятыва, закліканая разьвіваць інтэграцыйныя сувязі Эўразьвязу з Азэрбайджанам, Армэніяй, Беларусьсю, Грузіяй, Малдовай і Ўкраінай. Праз праблемы з правамі чалавека і замарожваньнем дачыненьняў з Эўразьвязам у папярэднія гады Беларусь ня ўдзельнічала ў рэалізацыі двухбаковых праектаў у рамках «Усходняга партнэрства».

XS
SM
MD
LG