Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Брусэлі пачаліся перамовы аб выхадзе Вялікабрытаніі з Эўразьвязу


Брытанскі міністар па Brexit Дэйвід Дэйвіс і кіраўнік дэлегацыі ЭЗ Мішэль Барні 19 чэрвеня прыступілі да перамоваў аб выхадзе каралеўства з ЭЗ.

Перамовы пачаліся ў адпаведнасьці з артыкулам 50 Дагавора аб Эўрапейскім Зьвязе, якая апісвае працэс выхаду дзяржаў-членаў зь яго. У пачатку перагавораў бакі абмяркоўваюць арганізацыйныя пытаньні: у якім парадку і якія тэмы будуць абмяркоўвацца, і якой будзе пэрыядычнасьць сустрэч.

Па словах Дэйвіса, перамовы пачынаюцца ў пазытыўным і канструктыўным ключы. Барні пагадзіўся з брытанскім прадстаўніком і выказаўся на карысьць першачарговага разгляду пытаньняў аб статусе экспатаў і мяжы паміж Ірляндыяй і Паўночнай Ірляндыяй. Пытаньне пра суму выплат, якія Брусэль разьлічвае атрымаць ад Лёндана, ня было названа сярод першачарговых.

«Шлюбаразводнае ўрэгуляваньне», па некаторых падліках, будзе каштаваць да 50 мільярдаў фунтаў стэрлінгаў (больш за 57 мільярдаў эўра). Аднак, паводле ацэнак Financial Times, Brexit можа абысьціся Брытаніі ў 100 млрд эўра з прычыны ўзмацненьня жорсткасьці патрабаваньняў з боку краінаў-членаў ЭЗ. Па словах крыніц ВВС, перамовы будуць ісьці па схеме, якая зьяўляецца пераважнай для ЭЗ: спачатку будуць абмяркоўвацца ўмовы выхаду Брытаніі з аб’яднаньня, а затым — пытаньні пра будучае супрацоўніцтва і гандлёвыя пагадненьні.

Дата 19 чэрвеня была прызначаная для пачатку перамоваў яшчэ да таго, як прэм’ер-міністарка Тэрэза Мэй і яе партыя кансэрватараў панесьлі адчувальныя страты на нядаўніх парлямэнцкіх выбарах у Вялікабрытаніі. Вынікі выбараў спарадзілі сумневы адносна захаваньня усталяванай раней даты пачатку перамоваў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG