Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэрэза Мэй лічыць, што Брусэль павінен аплаціць Вялікай Брытаніі мільярдны рахунак па Brexit


Брытанскі прэмʼер-міністар Тэрэза Мэй
Брытанскі прэмʼер-міністар Тэрэза Мэй

Брытанскі прэмʼер-міністар Тэрэза Мэй лічыць, што Брусэль павінен выплаціць Вялікай Брытаніі «мільярды фунтаў» за акцыі краіны ў Эўрапейскім інвэстыцыйным банку, паведамляе газэта Telegraph.

На думку Мэй, Вялікая Брытанія валодае фінансавымі правамі, якія павінны ўлічвацца нароўні з абавязальніцтвамі падчас перамоваў па Brexit. «Шмат размоў гаворыцца пра тое, якія абавязацельствы павінны быць у Злучанага Каралеўства, ці пра тое, якія ў нас могуць быць правы, улічваючы тыя грошы, якія былі выплачаныя ў мінулым. Мы выразна паказваем, што будзем улічваць і правы, і абавязкі», — сказала Мэй у інтэрвію выданьню.

Брытанскі прэмʼер нагадала, што Вялікая Брытанія ўдзельнічае ў некалькіх маштабных сумесных з Эўрапейскім Зьвязам фінансавых і інвэстыцыйных праектах. Таму краіна мае права на долю ў канчатковым «рахунку». «Ёсьць інвэстыцыйны банк, ёсьць інвэстыцыйны фонд, ёсьць іншыя сфэры. Як вы ведаеце, гэта будзе важнай часткай перамоваў», — сказала на заканчэньне Мэй.

Выданьне адзначае, што брытанскі прэмʼер упершыню згадала пра намер захаваць долю ў Эўрапейскім інвэстыцыйным банку. Крыніцы ва ўрадзе Каралеўства паведамілі, што доля Вялікай Брытаніі ў банку ацэньваецца прыкладна ў 10 мільярдаў эўра.

Раней СМІ паведамлялі, што ўлады Эўразьвязу ў працэсе Brexit могуць запатрабаваць ад Вялікай Брытаніі каля 100 мільярдаў эўра выплатаў па розных абавязальніцтвах, узятых на сябе Лёнданам раней.

Рашэньне выйсьці з Эўразьвязу было прынятае грамадзянамі Злучанага Каралеўства на рэфэрэндуме 23 чэрвеня 2016 году. Краіна 29 сакавіка афіцыйна запусьціла працэс выхаду з Эўразьвязу, перадаўшы кіраўніку Эўрарады Дональду Туску ліст з адпаведным паведамленьнем. Згодна з правіламі, выкладзенымі ў 50-м артыкуле Лісабонскай дамовы аб выхадзе з Эўразьвязу, Вялікая Брытанія павінна будзе пакінуць склад абʼяднаньня 29 сакавіка 2019 году — праз два гады пасьля запуску Brexit.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG