Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяніс Садоўскі: спраўджваюцца прагнозы пра найгоршую дату для мясцовых выбараў


Дзяніс Садоўскі

Рашэньне ЦВК прызначыць мясцовыя выбары на 18 лютага 2018 году спраўджвае найгоршыя прагнозы адносна магчымай даты, — лічыць адказны сакратар Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі і кіраўнік кампаніі назіраньня «Права выбару» Дзяніс Садоўскі.

«Зноў улада абірае даты, якія найменш падыходзяць для любой выбарчай кампаніі ў любой краіне. Збор подпісаў — найбольш цяжкі пэрыяд для любога кандыдата — прыпадае на абодва сьвяткаваньні: Раства і Новага году. Ужо відавочна, што гэта найбольш складаная кампанія для кандыдатаў», — заявіў ён.

На думку палітыка, гэта робіцца адмыслова, каб ніякіх рэальных выбараў на фоне сьвятаў нават не адчувалася:

«Агітацыйны пэрыяд распачнецца адразу пасьля Новага году — у мёртвы сэзон і ў самыя маразы, калі немагчыма выставіць нармальныя пікеты», — кажа адказны сакратар БХД.

«Ужо цяпер можна казаць: на жаль, нават абіраючы дату, улады не зьбіраюцца праводзіць выбары. Іх галоўная задача — каб усё прайшло як звычайна. Большасьць дэмакратычных партый ужо прыняла рашэньне пра ўдзел у выбарах. „Права выбару“ таксама рыхтуецца да кампаніі назіраньня. І хоць абраныя даты будуць ускладняць працу, мы зробім максымальна, што ад нас залежыць, каб прадэманстраваць беларускай і міжнароднай грамадзкасьці, як рэальна адбываюцца выбары ў Беларусі», — кажа Дзяніс Садоўскі.

XS
SM
MD
LG