Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Грузіі гатовыя аднавіць у краіне манархію


Патрыярх Грузіі Ілія ІІ
Патрыярх Грузіі Ілія ІІ

У Грузіі лідэры кіроўнай партыі «Грузінская мара» зьвярнуліся да кіраўніка Грузінскай праваслаўнай царквы патрыярха Іліі ІІ з прапановай пачаць кансультацыі аб аднаўленьні ў краіне манархіі.

На днях сам Каталікас-Патрыярх выступіў з такой ініцыятывай, спаслаўшыся на «тысячагадовую традыцыю».

Старшыня парлямэнту Іраклі Кабахідзэ заявіў, што кіроўная партыя «Грузінская мара» гатовая абмеркаваць прапанову аб вяртаньні на пасад прадстаўніка каралеўскага дому Багратыёні. З аналягічнай заявай выступіў і лідэр бальшыні ў парлямэнце Гіёргі Вольскі.

Апазыцыйныя партыі падазраюць, што размовы аб «канстытуцыйнай манархіі» патрэбныя ўладам для нівэляваньня інстытуту прэзыдэнта, бо кіроўная партыя не хавае сваіх рознагалосьсяў зь цяперашнім кіраўніком дзяржавы Гіёргі Маргвэлашвілі.

Каралеўскі дом Багратыёні (Багратыдаў) правіў Грузіяй з 975 па 1801 год, калі Ўсходне-Грузінскае каралеўства было скасавана ўказам імпэратара Расеі Аляксандра I у працэсе яго ўваходу ў склад Расейскай імпэрыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG