Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр амэрыканскі студэнт, які быў вызвалены з КНДР


Амэрыканскія лекары пасьля абсьледаваньня студэнта заявілі, што Ота Вормб'ер перанёс цяжкую чэрапна-мазгавую траўму.

Пра гэта паведамляецца ў заяве сям’і загінулага, якая была распаўсюджаная ў панядзелак.

«Ота памёр сёньня ў 14.20 у атачэньні любімай сям’і. На жаль, жудасныя катаваньні, якія перанёс наш сын ад рук паўночнакарэйцаў, не пакінулі іншага магчымага зыходу», — гаворыцца ў заяве.

Вормб’ер летась езьдзіў у тур у Пхэньян на Новы год. У КНДР ён быў затрыманы, а затым асуджаны на 15 гадоў катаргі за нібыта крадзеж прапагандысцкага плякату на закрытай тэрыторыі гатэлю. Цягам году пра ягоны лёс не паведамлялася. 13 чэрвеня Вормб’ера вярнулі ў ЗША ў стане комы — выявілася, што ў такім стане ён правёў год. Паводле вэрсіі КНДР, ён захварэў на батулізм і ўпаў у кому пасьля прыёму простага снатворнага. Амэрыканскія лекары пасьля абсьледаваньня заявілі, што Вормб’ер перанёс цяжкую чэрапна-мазгавую траўму.

Трамп выказаў спачуваньні сям’і амэрыканскага студэнта, які памёр пасьля турмы ў КДНР

Дзяржаўны сакратар ЗША Рэкс Тылэрсан паведаміў, што амэрыканскім уладам удалося дамагчыся вызваленьня Вормб’ера. Цяпер вядуцца перамовы пра лёс яшчэ трох затрыманых у Паўночнай Карэі амэрыканскіх грамадзянаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG