Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-прэзыдэнт ЗША наняў адваката дзеля расейскага расьсьледаваньня


Віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс
Віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс

Пашыраецца колькасьць людзей з вышэйшага кіраўніцтва ЗША, якіх можа закрануць расьсьледаваньне расейскага ўмяшаньня ў амэрыканскія прэзыдэнцкія выбары.

15 чэрвеня стала вядома, што віцэ-прэзыдэнт Майк Пэнс наняў прыватнага адваката, які будзе абараняць яго інтарэсы ў ходзе расьсьледаваньня.

Пэнс меў дачыненьне да звальненьня дырэктара ФБР Джэймса Комі, якое, паводле апанэнтаў Трампа, стварыла перашкодаў для ажыцьцяўленьня правасудзьдзя. Былы кіраўнік ФБР курыраваў расьсьледаваньне «расейскага справы». Спэцыяльны пракурор Робэрт Мюлер высьвятляе, ці падчас леташняй перадвыбарнай кампаніі мела месца змова штабу Дональда Трампа з Крамлём з мэтай падарваць пазыцыі апанэнта Трампа Гілары Клінтан, і калі так, то ці спрабавала адміністрацыя Трампа схаваць сьляды такой змовы.

15 чэрвеня Дональд Трамп рэзка раскрытыкаваў газэту The Washington Post, якая паведаміла, што адным з аб’ектаў расьсьледаваньня можа стаць і сам прэзыдэнт як патэнцыяльна вінаваты ў стварэньні перашкодаў правасудзьдзю ў сувязі са звальненьнем Комі.

«Вы — сьведкі самага вялікага паляваньня на ведзьмаў у палітычнай гісторыі Амэрыкі, якім кіруюць вельмі благія і варожа пастаўленыя асобы!», — напісаў Трамп ў твітэры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG