Суд у Анкары прысудзіў да пажыцьцёвага пазбаўленьня волі 23 вайскоўцаў, якія былі абвінавачаныя ва ўдзеле ў спробе дзяржаўнага перавароту ў ліпені 2016 году.
У Сэрбіі ўпершыню ў гісторыі дзяржавы жанчына стане прэмʼер-міністрам. Прэзыдэнт Аляксандар Вучыч заявіў пра гэта журналістам у Бялградзе.
Дзяржсакратар ЗША заявіў, што Кіеў і Масква павінны мець магчымасьць урэгуляваць канфлікт на ўсходзе Ўкраіны па-за рамкамі менскіх дамоўленасьцяў.
Намесьнік прэмʼер-міністра Беларусі Ўладзімер Сямашка заявіў пра гэтападчас нарады бакоў Канвэнцыі Эспоо, якая праходзіць у Менску.
Канцлер Аўстрыі Крысьціян Кэрн і міністар замежных справаў Нямеччыны Зыгмар Габрыэль лічаць, што новыя пляны ЗША па пашырэньні санкцыяў у дачыненьні да Расеі ў галіне эканомікі супярэчаць міжнароднаму праву.
«„Навучаньне і падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках“ — гэты артыкул Крымінальнага кодэксу зьняты», — сказаў Свабодзе брат Івана Аляксей Кавальчук.
У судзе шмат затрыманых на антыкарупцыйным мітынгу 12 чэрвеня, кажа Павел Скрыльнікаў.
Эўрапейскі парлямэнт 15 чэрвеня пазбавіў дэпутацкай недатыкальнасьці Марын Лё Пэн, лідэрку францускага ўльтраправага «Нацыянальнага фронту», кандыдатку ў прэзыдэнты ад гэтай партыі на нядаўніх прэзыдэнцкіх выбарах.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 13 чэрвеня працягнуў на год дзеяньне ўведзеных у 2006 годзе санкцый у дачыненьні да шэрагу беларускіх чыноўнікаў. На чым грунтаваліся спадзяваньні беларускіх уладаў на размарожваньне дачыненьняў са Злучанымі Штатамі? Чаму не апраўдаліся надзеі? Калі ў Менску зьявіцца амэрыканскі амбасадар?
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп выказаў вялікае абурэньне паведамленьнем пра расьсьледаваньне законнасьці яго дзеяньняў у справе звальненьня дырэктара ФБР Джэймса Комі.
Падчас «прамой лініі», адказваючы на пытаньні грамадзянаў РФ, прэзыдэнт Ўладзімір Пуцін ухіліўся ад адказу пра ўдзел у выбарах прэзыдэнта Расеі.
Парлямэнт Літвы прыняў закон, які сьцьвярджае, што атамная электрастанцыя ў Астравецкім раёне Беларусі ўяўляе пагрозу нацыянальнай бясьпецы Літоўскай Рэспублікі.
Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзія Ярмошына распавяла Свабодзе пра рэакцыю на зварот у ЦВК аднаго з кіраўнікоў грамадзкай арганізацыі «Гавары праўду» Андрэя Дзьмітрыева.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у чацьвер праводзіць так званую прамую лінію, падчас якой кіраўнік дзяржавы адкажа на пытаньні грамадзян.
Праблемы ў рэгіёне АДКБ неабходна вырашаць самастойна, «без замежных палітбюро», заявіў Аляксандар Лукашэнка 15 чэрвеня на сустрэчы з сакратарамі саветаў бясьпекі дзяржаў-удзельніц АДКБ.
«Мы адмовіліся ад даты 11-га лютага і спыніліся на 18-м лютага. Гэта, дарэчы, паводле таго ж Выбарчага кодэксу, апошняя магчымая дата правядзеньня выбараў».
Спэцыяльны пракурор Робэрт Мюлер расьсьледуе дзеяньні прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ў працэсе звальненьня ім Джэймса Коўмі з пасады дырэктара ФБР па падазрэньні ў перашкодзе прэзыдэнтам працы правасудзьдзя.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка сустрэнецца з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам у Вашынгтоне — напэўна, напярэдадні саміту G20 у нямецкім Гамбургу, які адбудзецца ў пачатку ліпеня, паведамілі Радыё Свабода крыніцы ў Кіеве і Вашынгтоне.
Беларуска стала нявестай уплывовага «ультраправага» троля Джэка Пасобека, за якім пільна сочаць амэрыканскія мэдыі. Спачатку іх абʼяднала любоў да «Гульні тронаў». Але дзякуючы прэзыдэнцкім выбарам Пасобек трапіў у вялікую палітыку. Сёньня яго абвінавачваюць у стварэньні фэйкавых навінаў, называюць галоўным распаўсюднікам MacronLeaks. Цяпер у Пасобека і ягонай нявесты зь Беларусі новы праект. У сваіх твітэр-акаўнтах яны анансуюць SlavSpring — «славянскую вясну».
Сёньня Сэнат ЗША ўхваліў «Закон аб супрацьдзеяньні расейскаму ўплыву ў Эўропе і Эўразіі», які пашырае санкцыі адносна Расеі. Расейскі тэлеканал «Дождж» распавядае пра зьмест законапраекту.
Расейскі «Цэнтар кіраваньня расьсьледаваньнямі» (ЦКР) абнародаваў відэазапіс, на якім нібыта зафіксавана ўнучка прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуцін.
Галасаваньне па пытаньні аб мандаце адмысловага дакладчыка адбудзецца ў канцы сэсіі Рады на наступным тыдні.
Прэзыдэнт Дональд Трамп зьвярнуўся да краіны з нагоды інцыдэнту ў штаце Вірджынія, дзе падчас трэніровачнага бэйсбольнага матчу пачалася страляніна.
Чаму беларускія суседзі выступаюць супраць беларуска-расейскіх вайсковых вучэньняў «Захад-2017», ці могуць гэтыя манэўры дэстабілізаваць беларуска-заходнія адносіны? Ці могуць расейскія войскі застацца ў Беларусі пасьля вучэньняў «Захад-2017»? Гэтыя ды іншыя тэмы ў дыскусіі ў тэлеэфіры Свабоды абмяркоўваюць Віталь Цыганкоў і Ўладзімер Глод.
На тэрыторыі Беларусі заблякаваны сайт Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу www.bnknews.org. Пра гэта сказаў карэспандэнту Свабоды Мікола Статкевіч. Зайсьці на сайт немагчыма ўжо з учарашняга дня.
Беларусь заклікае Раду ААН па правах чалавека скасаваць мандат спэцдакладчыка па сытуацыі з правамі чалавека ў краіне, заявіў сталы прадстаўнік Беларусі пры аддзяленьні ААН у Жэнэве Юры Амбразевіч.
Сёньня на 35-й сэсіі Рады ААН па правах чалавека адмысловы дакладчык ААН па Беларусі Міклаш Харасьці прадставіў новы даклад аб сытуацыі ў Беларусі. Ён зьвярнуў увагу на рэпрэсіі супраць удзельнікаў мірных маніфэстацыяў у лютым-сакавіку.
Цэнтральны камітэт Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі выступіў з заявай наконт статусу гістарычнай сымболікі — герба «Пагоня» і бел-чырвона-белага сьцяга. Пракамэнтаваць апошнія ініцыятывы Радыё Свабода папрасіла заснавальніка ЛДПБ Сяргея Гайдукевіча.
14 чэрвеня зь віцебскага ізалятара часовага ўтрыманьня выйшаў на волю праваабаронца Павал Левінаў, які па рашэньні суду правёў там 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
Гэтак сьпікер расейскай Дзярждумы Вячаслаў Валодзін пракамэнтаваў працяг санкцыяў ЗША ў дачыненьні да Беларусі, перадае «Інтэрфакс».
Героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра малюнкі і надпісы на мурале у Менску, які вядомы як «Масква — Менск» і мае быць сымбалем сяброўства паміж Беларусьсю і Расеяй.
Падчас пашыранага паседжаньня Цэнтральнага камітэту Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі з удзелам кіраўнікоў рэгіянальных структураў сярод іншага была зроблена заява наконт статусу гістарычнай сымболікі — герба «Пагоні» і бела-чырвона-белага сьцяга.
«Для нас абсалютна непрымальным ёсьць сьцьверджаньне амэрыканскага боку аб тым, што Беларусь, якая робіць усё магчымае для ўмацаваньня рэгіянальнай і міжнароднай бясьпекі, можа прадстаўляць для ЗША якую б там ні было пагрозу».
Каардынатару кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Яўгену Афнагелю вярнулі рэчы, канфіскаваныя ў час ператрусаў 22 і 23 сакавіка. Але сярод іх не аказалася кнігі Андрэя Саньнікава «Мая гісторыя» — яе ўзялі на паўторную экспэртызу.
Пазоўнікі сьцьвярджаюць, што прэзыдэнт атрымлівае выплаты ад замежных урадаў праз кампаніі, якія яму належаць.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп даў міністру абароны ЗША Джыму Мэтысу санкцыю на павелічэньне амэрыканскага кантынгенту ў Аўганістане.
Дзеяньні беларускіх чыноўнікаў «працягваюць прадстаўляць незвычайную і надзвычайную пагрозу нацыянальнай бясьпецы і замежнай палітыцы ЗША».
Парлямэнт Вугоршчыны прыняў закон, які ўзмацняе кантроль дзяржавы над няўрадавымі арганізацыямі з замежным фінансаваньнем. Закон падтрымала 130 парлямэнтарыяў, супраць дакумэнту выказаліся 44. Яшчэ 24 чалавекі ўстрымаліся.
Выступаючы ў Сэнаце, Тылерсан паведаміў, цяпер ідзе аналіз дзейнасьці Дзярждэпартамэнту і USAID з мэтай вызначыць шляхі іх рэфармаваньня.
Генэральны пракурор ЗША Джэф Сэшнс дае паказаньні на адкрытых слуханьнях у Сэнаце. Ён пазагдзіўся расказаць пра свае кантакты з прадстаўнікамі Расеі і ролі, якую ён адыграў у звальненьні дырэктара ФБР Джэймса Комі.
У аўторак Эўрапейская Камісія вырашыла пачаць працэс супраць Чэскай Рэспублікі, Польшчы і Вугоршчыны, якія адмаўляюцца прымаць уцекачоў паводле квотаў, вызначаных Эўразьвязам.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка пасьмяротна прысвоіў беларусу Міхасю Жызьнеўскаму званьне Героя Ўкраіны. Зорку Героя і адпаведны дакумэнт украінскі прэзыдэнт уручыў бацькам Міхася — Ніне і Міхаілу Жызьнеўскім.
У Румыніі генэральная пракуратура заявіла, што былы прэзыдэнт краіны Іён Іліеску і былы прэм’ер-міністар Пэтрэ Роман паўстануць перад судом у справе аб гібелі некалькіх чалавек летам 1990 году.
Дзяржсакратар ЗША выступае на Капіталійскім узгорку.
13 чэрвеня ў Магілёўскім раёне на Дняпры пачаліся сумесныя беларуска-расейскія манэўры інжынэрных войскаў.
Маладафронтавец Зьміцер Крамянецкі таксама атрымаў паведамленьне з КДБ аб спыненьні крымінальнага перасьледу па частцы 3 артыкула 293 з прычыны адсутнасьці ў дзеяньнях складу злачынства.
Дзяржынскі суд Пецярбургу прызнаў чатырох затрыманых падчас антыкарупцыйным мітынгу 12 чэрвеня вінаватымі.
Пятро Парашэнка прысвоіў Міхасю Жызьнеўскаму, які загінуў падчас Рэвалюцыі годнасьці ў Кіеве, званьне Героя Ўкраіны пасьмяротна.
Сёньня ў Менску пачынае працу сёмая сэсія нарады бакоў Канвэнцыі Эспа. Тэмай форуму — ацэнка ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе ў трансгранічным кантэксьце.
Заканадаўчую ініцыятыву праявіў лідэр Дэмакратычнапй партыі Малдовы Ўлад Плахатнюк. Паводле яго, закон неабходны для захаваньня інфармацыйнай бясьпекі краіны.
Загрузіць яшчэ