Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Прыйшоў час», — партыя Гайдукевіча пачынае кампанію за легалізацыю бела-чырвонага-белага сьцяга і Пагоні


Сяргей Гайдукевіч, лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі

Падчас пашыранага паседжаньня Цэнтральнага камітэту Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі з удзелам кіраўнікоў рэгіянальных структураў сярод іншага была зроблена заява наконт статусу гістарычнай сымболікі — герба «Пагоні» і бела-чырвона-белага сьцяга.

«У 1995 годзе адбыўся рэфэрэндум, на якім людзі выбралі афіцыйныя дзяржаўныя сымбалі Рэспублікі Беларусь. І гэты выбар — закон для ўсіх. Разам з тым у ЛДПБ упэўненыя: прыйшоў час надаць бела-чырвона-беламу сьцягу і гербу „Пагоня“ статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці і дазволіць іх свабоднае выкарыстаньне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусі», — гаворыцца ў партыйнай рэзалюцыі.

Партыя мяркуе, што гэта стане «рэальным крокам для яшчэ большага яднаньня грамадзянаў нашай краіны і разуменьня таго, што наша гісторыя ня можа быць добрай ці дрэннай».

«Усё, што перажыла Беларусь — ад ВКЛ, БССР і да незалежнай Беларусі — павінна быць каштоўнасьцю для кожнага з нас. Менавіта з гэтай пазыцыі ад сёньняшняга моманту Лібэральна-дэмакратычная партыя будзе выступаць у тым ліку ў абедзьвюх палатах Нацыянальнага сходу. Яна ж стане часткай праграмы прэтэндэнта на пасаду ў прэзыдэнты ад ЛДПБ, які будзе вылучаны на зьезьдзе партыі».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG