Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнт пазбавіў Марын Лё Пэн дэпутацкага імунітэту


Эўрапейскі парлямэнт 15 чэрвеня пазбавіў дэпутацкай недатыкальнасьці Марын Лё Пэн, лідэрку францускага ўльтраправага «Нацыянальнага фронту», кандыдатку ў прэзыдэнты ад гэтай партыі на нядаўніх прэзыдэнцкіх выбарах.

Пра гэта паведамляе Le Figaro.

Такім чынам Эўрапарлямэнт задаволіў запыт францускага правасудзьдзя, якое патрабавала зьняць зь Лё Пэн дэпутацкі імунітэт па справе дыфамацыі мэра Ніцы Крысьціяна Эстразі. У траўні 2015 году Лё Пэн абвінаваціла мэра Ніцы ў фінансаваньні ісламісцкіх арганізацыяў.

Сама Лё Пэн не прысутнічала на галасаваньні, паколькі цяпер яна ўдзельнічае ў перадвыбарчай кампаніі другога туру парлямэнцкіх выбараў у Францыі, які адбудзецца 18 чэрвеня.

Учора, 14 чэрвеня, Эўрапарлямэнт чацьверты раз пазбавіў дэпутацкага імунітэту бацьку Марын Лё Пэн, заснавальніка «Нацыянальнага фронту» Жан-Мары Лё Пэна за яго расісцкія выказваньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG