Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Румыніі былыя кіраўнікі краіны паўстануць перад судом


Іён Іліеску — першы прэзыдэнт Румыніі пасьля зьвяржэньня камуністычнага рэжыму
Іён Іліеску — першы прэзыдэнт Румыніі пасьля зьвяржэньня камуністычнага рэжыму

У Румыніі генэральная пракуратура заявіла, што былы прэзыдэнт краіны Іён Іліеску і былы прэм’ер-міністар Пэтрэ Роман паўстануць перад судом у справе аб гібелі некалькіх чалавек летам 1990 году.

Сутыкненьні гараджанаў з тысячамі шахцёраў, якія прыбылі 13 чэрвеня ў Бухарэст на заклік ураду, прывялі да гібелі чатырох актывістаў і раненьня больш за тысячы чалавек. Кровапраліцьце на вуліцах румынскай сталіцы працягвалася з 13 да 15 чэрвеня 1990 году.

Падзеі ў Бухарэсьце паклалі канец працяглай вулічнай дэманстрацыі моладзі і студэнтаў, якая пачалася на Унівэрсытэцкай плошчы 22 красавіка. На працягу 53 дзён на плошчы зьбіраліся тысячы гараджанаў, якія пратэставалі супраць «нэакамуністаў». Студэнты абвінавачвалі Іёна Іліеску ў парушэньні нормаў дэмакратычнага кіраваньня. У сьнежні 1989 году Іліеску і група паплечнікаў прыйшлі да ўлады ў выніку «рэвалюцыйнага перавароту» і забойства прэзыдэнта Нікалае Чаўшэску і ягонай жонкі Элены.

Іён Іліеску і Пэтрэ Роман адмаўляюцца прызнаваць сваю адказнасьць за разгон і здушэньне антыўрадавай дэманстрацыі ў Бухарэсьце. Дата суду пакуль не абвешчаная. Вядома, што сярод падсудных будзе і тагачасны начальнік румынскай службы бясьпекі Вірджыл Мэгур’яну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG