Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК прапанаваў правесьці мясцовыя выбары 18 лютага 2018 году


Мясцовыя выбары ў 2014 годзе

Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі прапануе правесьці выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў 18 лютага, паведаміла Свабодзе старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына:

«Мы разглядалі дзьве магчымыя даты: 11 і 18 лютага. І ўжо схіляліся да 11-га. Але калі пачалі разглядаць магчымы графік правядзеньня ўсёй выбарчай кампаніі, то высьветлілася, што, паводле Выбарчага кодэксу, апошні дзень падачы дакумэнтаў на стварэньне ўчастковых камісій прыпадае на апошні дзень сёлетняга году. Да таго ж 31 сьнежня яшчэ і нядзеля. Зразумела, што такі варыянт больш чым нязручны.

І яшчэ адна важная дэталь. 11 лютага ў студэнтаў многіх навучальных установаў яшчэ вакацыі. А студэнты, паводле выбарчага заканадаўства, могуць галасаваць толькі па месцы вучобы.

Таму мы адмовіліся ад даты 11-га лютага і спыніліся на 18-м лютага. Гэта, дарэчы, паводле таго ж Выбарчага кодэксу, апошняя магчымая дата правядзеньня выбараў».

Загад аб правядзеньні выбараў мае падпісаць Аляксандар Лукашэнка.

Папярэднія мясцовыя выбары ў краіне адбыліся 23 сакавіка 2014 году. Яны прайшлі «незаўважна», 88% акругаў ня мелі выбару. Назіральнікі фіксавалі шэраг парушэньняў, асноўнае зь якіх — прымус да галасаваньня.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG