Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пацьверджаная сустрэча Парашэнкі і Трампа ў Вашынгтоне


Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка сустрэнецца з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам у Вашынгтоне — напэўна, напярэдадні саміту G20 у нямецкім Гамбургу, які адбудзецца ў пачатку ліпеня, паведамілі Радыё Свабода крыніцы ў Кіеве і Вашынгтоне.

«Вядома, што сустрэча адбудзецца. Зразумела, мы яе рыхтуем», — паведаміў таксама міністар замежных спраў Украіны Паўло Клімкін. Ён дадаў, што афіцыйную заяву аб даце сустрэчы зробіць канцылярыя ўкраінскага прэзыдэнта.

У той жа час некалькі крыніц сказалі Радыё Свабода, што дакладная дата першай сустрэчы «сам-насам» Парашэнка і Трампа яшчэ не зацьверджаная, аднак яна адбудзецца, верагодна, ужо на наступным тыдні. Ёсьць таксама інфармацыя пра тое, што адміністрацыя ўкраінскага прэзыдэнта прыняла запрашэньне ад Белага дома аб сустрэчы, хоць невядома, ці ідзе гаворка пра кантакты ў рамках афіцыйнага візыту.

Інфармацыйнае агенцтва «Інтэрфакс-Украіна» са спасылкай на свае крыніцы назвала дату 19-20 чэрвеня.

Ва ўкраінскім МЗС неўзабаве пасьля ўступленьня Дональда Трампа на пост прэзыдэнта ЗША заяўлялі, што рыхтуюць сустрэчу ўкраінскага кіраўніка дзяржавы з амэрыканскім лідэрам.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG