Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржсакратар ЗША падтрымаў ідэю скарачэньня выдаткаў на дыпляматыю і замежную дапамогу


Выступаючы ў Сэнаце, Тылерсан паведаміў, цяпер ідзе аналіз дзейнасьці Дзярждэпартамэнту і USAID з мэтай вызначыць шляхі іх рэфармаваньня.

Дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан выступіў у абарону прапановы прэзыдэнта Дональда Трампа рэзка зьменшыць выдаткі на дыпляматыю і прадстаўленьне замежнай дапамогі, у той жа час прапанаваўшы павялічыць вайсковыя выдаткі.

Прапанаваны прэзыдэнтам праект бюджэту на 2018 фінансавы год прадугледжвае памяншэньне бюджэту Дзярждэпартамэнту і Агенцтва ЗША па міжнародным разьвіцьці (USAID) на 32 адсоткі, а таксама павелічэньне фінансаваньня Міністэрства абароны на амаль 10 адсоткаў.

У аўторак, на слуханьнях сэнацкага камітэту па міжнародных адносінах па разглядзе бюджэту, сэнатар Бэн Кардзін — самы высокапастаўлены дэмакрат у камітэце — выступіў з крытыкай прапанаванага прэзыдэнтам праекту бюджэту, заявіўшы, што ён ставіць пад пагрозу жыцьці амэрыканцаў.

«Спыненьне нашых замежных праграм, у тым ліку праграмы замежнай дапамогі, зробіць сьвет больш небясьпечным для амэрыканцаў і Амэрыкі, — сказаў Кардзін. — Тым ня менш, гэта менавіта тое, што прапануе (новы) бюджэт. Бюджэт дэманструе гатоўнасьць рызыкаваць вялікім дзеля малога. Такі падыход будзе каштаваць жыцьцяў і створыць пагрозу для амэрыканцаў унутры краіны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG