Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апублікаваны відэазапіс меркаванай ўнучкі Пуціна ВІДЭА


Зьлева - меркаваная дачка Пуціна Марыя, разам з бацькамі.

Расейскі «Цэнтар кіраваньня расьсьледаваньнямі» (ЦКР) абнародаваў відэазапіс, на якім нібыта зафіксавана ўнучка прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуцін.

ЦКР сьцьвярджае, што гэта — дзіця старэйшай дачкі Пуціна Марыі, а здымка зробленая ў 2013 годзе ў рэзыдэнцыі Нова-Агарова. Цяпер дзяўчынцы павінна быць 5 гадоў.

Галоўны рэдактар ЦКР Андрэй Каняхін распавёў тэлеканалу «Дождж», што запіс супрацоўнікі цэнтру знайшлі ў сваіх архівах, якія сталі праглядаць пасьля зьяўленьня дакумэнтальнага фільму амэрыканскага рэжысэра Олівэра Стоўна пра Пуціна. У ім расейскі лідэр упершыню сказаў пра наяўнасьць у яго ўнукаў.

Паводле словаў Каняхіна, журналіст Сяргей Канеў сьцьвярджае, што відэаролік з унучкай быў разьмешчаны ў свой час на старонцы Марыі Варанцовай — меркаванай старэйшай дачкі Пуціна — у сацыяльнай сетцы «Укантакце», але выдалены праз тыдзень пасьля публікацыі.

31 студзеня 2016 году часопіс New Times разьмясьціў дадзеныя расьсьледаваньня, у якім гаворыцца, што Марыя выйшла замуж за галяндзкага бізнэсмэна Ёрыта Фаасэна і жыве ў Нідэрляндах.

Дзякуючы журналісцкаму расьсьледаваньню, раней стала вядома і аб меркаванай малодшай дачцэ прэзыдэнта — Кацярыне Ціханавай, якая кіруе кампаніяй «Иннопрактика» і мужам якой зьяўляецца мільярдэр Кірыл Шамалаў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG