Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь фігуранта «справы патрыётаў» Івана Кавальчука зьнялі адно абвінавачаньне


Іван Кавальчук
Іван Кавальчук

«„Навучаньне і падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках“ — гэты артыкул Крымінальнага кодэксу зьняты», — сказаў Свабодзе брат Івана Аляксей Кавальчук.

25-гадоваму студэнту-архітэктару Івану Кавальчуку ўсё яшчэ інкрымінуюць другі артыкул — зьвязаны з арганізацыяй незаконных узброеных фармаваньняў.

Ад 8 чэрвеня Іван Кавальчук пераведзены зь СІЗА КДБ («амэрыканкі») у СІЗА № 1 МУС («Валадарку»).

«Паміж „Амэрыканкай“ і „Валадаркай“ адрозьненьне вялікае, у Івана значна палепшыўся настрой», — сказаў Аляксей Кавальчук.

Тэрмін утрыманьня пад вартай Івану Кавальчуку падоўжаны да 21 ліпеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG