Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малдова: дэмакраты прапануюць закон аб барацьбе з замежнай прапагандай


Улад Плахатнюк, лідэр Дэмакратычнай партыі Малдовы
Улад Плахатнюк, лідэр Дэмакратычнай партыі Малдовы

Праект закону аб барацьбе з замежнай прапагандай зарэгістравалі ў малдаўскім парлямэнце, паведамляе рэсурс Publika.md.

Заканадаўчую ініцыятыву праявіў лідэр Дэмакратычнапй партыі Малдовы Ўлад Плахатнюк. Паводле яго, закон неабходны для захаваньня інфармацыйнай бясьпекі краіны.

«Гэтая ініцыятыва не прывядзе да закрыцьця тэлеканалаў, рэтрансьляваных з Расейскай Фэдэрацыі, як напэўна некаторыя будуць спэкуляваць. Заклікаю вас уважліва сачыць за дэбатамі на гэтую тэму і не паддавацца на разнастайныя маніпуляцыі — ніхто не зьбіраецца закрываць тэлеканалы на расейскай мове», — заявіў Плахатнюк.

Паводле Плахатнюка, краіна была і застаецца ўразьлівай перад прапагандай звонку. Ён, у прыватнасьці, адзначае імкненьне шэрагу расейскіх тэлеканалаў ачарніць імідж Малдовы і яе заходніх партнэраў.

«Нам трэба абараніць грамадзян так, як гэта зрабіла Ўкраіна. Там сытуацыя была яшчэ горшая, але для барацьбы з вонкавай прапагандай прынялі больш радыкальныя меры», — сказаў кіраўнік Дэмакратычнай партыі Малдовы.

Publika.md адзначае, што законапраект прапануе абмежаваньні рэтрансьляцыі навінаў і аналітычных праграмаў замежных тэлеканалаў.

За парушэньні новага закону прадугледжаны жорсткія санкцыі — аж да адкліканьня ліцэнзіі на вяшчаньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG