Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына: 23 пажыцьцёвыя прысуды за ўдзел у спробе перавароту


Суд у Анкары прысудзіў да пажыцьцёвага пазбаўленьня волі 23 вайскоўцаў, якія былі абвінавачаныя ва ўдзеле ў спробе дзяржаўнага перавароту ў ліпені 2016 году. Пра гэта паведамляе AFP.

Асуджаныя афіцэры прызнаныя вінаватымі ў «спробе зьмяніць дзяржаўны лад сілавым шляхам» і «гвалтоўным утрыманьні» кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Фары Касыргі. 18 з асуджаных атрымалі пажыцьцёвае пакараньне ва ўмовах строгага рэжыму.

Былы камандзір палка прэзыдэнцкай гвардыі асуджаны на 12 гадоў пазбаўленьня волі. Яшчэ двое абвінавачаных апраўданыя.

Па галоўным працэсе ў сталіцы аб спробе дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне праходзяць яшчэ 220 чалавек, у тым ліку больш за два дзясяткі былых турэцкіх генэралаў.

Судовыя разьбіральніцтвы ў справе спробы перавароту адбываюцца ў шэрагу іншых гарадоў Турэччыны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG