Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Левінаў вынес узор турэмнай ежы, каб правесьці яе аналіз


14 чэрвеня зь віцебскага ізалятара часовага ўтрыманьня выйшаў на волю праваабаронца Павал Левінаў, які па рашэньні суду правёў там 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Суд пакараў праваабаронцу за нібыта ўдзел у несанкцыянаваных акцыях 25 і 26 сакавіка. Павал Левінаў ішоў на суткі з мэтай правесьці маніторынг умоваў побыту ў ізалятары. Параўнальна з 2009 годам, калі Павал Левінаў адбываў там арышт, ён заўважыў паляпшэньне ўмоваў. Пра свае скаргі ён плянуе расказаць на адмысловай прэс-канфэрэнцыі.

Павал Левінаў сказаў, што атрымаў у ізалятары больш за 70 лістоў зь Беларусі і замежжа, дзе выказваюцца словы падтрымкі. Сярод іх ліст ад непаўналетняй дзяўчыны, якая напісала, што гэта сорам, ганьба, калі ў краіне арыштоўваюць такіх людзей, як Павал Левінаў.

З ізалятара Павал Левінаў вынес у тэчцы ўзор турэмнай ежы. Ён абяцае дома яго ўзважыць і спраўдзіць, наколькі ён адпавядае ня толькі санітарным нормам, але і коштам, якія мусіць сплаціць кожны вязень ІЧУ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG