Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: АДКБ павінна вырашаць праблемы «без замежных палітбюро»


Праблемы ў рэгіёне Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ) неабходна вырашаць самастойна, «без замежных палітбюро», заявіў Аляксандар Лукашэнка 15 чэрвеня на сустрэчы з сакратарамі саветаў бясьпекі дзяржаў-удзельніц АДКБ.

«Вельмі хацелася б, каб праблемы, якія ў нас ёсьць, мы вырашалі самі. За сталом у Менску, Маскве, у Ерэване, у іншых гарадах краінаў АДКБ. Каб не было ўплыву нейкіх іншых дзяржаваў, групаў, круглых сталоў. Тым больш, мы можам вырашыць гэтыя праблемы і ў Карабаху, і ў Прыднястроўі, і ва Ўкраіне. Гэта нашы праблемы. Мы іх павінны вырашаць без замежных палітбюро і умяшаньняў», — цытуе Лукашэнку БелаПАН, спасылаючыся на прэс-служба прэзыдэнта.

Ён таксама пракамэнтаваў заявы аб магчымасьці ўрэгуляваньня канфлікту ва Ўкраіне бяз менскага фармату.

«Ужо ідуць намёкі, што можна і бяз менскага фармату абысьціся, знайсьці нейкія іншыя спосабы ўрэгуляваньня ўкраінскага канфлікту. Можна, вядома. Але пачынаць спачатку заўсёды складаней, чым працягваць добрую справу», — сказаў кіраўнік Беларусі.

Напярэдадні кіраўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Рэкс Тылерсан выказаў меркаваньне, што Расея і Ўкраіна могуць дамовіцца аб урэгуляваньні крызысу незалежна ад менскіх пагадненьняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG