Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп выступіў з заявай наконт страляніны на стадыёне ў Вірджыніі, нападнік памёр


Джэймс Ходжкінса

Прэзыдэнт Дональд Трамп зьвярнуўся да краіны з нагоды інцыдэнту ў штаце Вірджынія, дзе падчас трэніровачнага бэйсбольнага матчу пачалася страляніна.

У матчы бралі ўдзел амэрыканскія заканадаўцы-рэспубліканцы. У выніку ўзброенага нападу былі параненыя кангрэсмэн Стыў Скалізэ, памочнік яшчэ аднаго кангрэсмэна, два супрацоўнікі сакрэтнай службы і сам нападнік.

Прэзыдэнт Трамп назваў Скалізэ «сапраўдным сябрам і патрыётам», выказаўшы спачуваньне яго сям’і. Зараз стан здароўя кангрэсмэна стабільны.

Трамп таксама паведаміў, што нападнік памёр ад раненьняў.

Паводле зьвестак The Washington Post нападнік, Джэймс Ходжкінсан, падчас леташніх выбараў супрацоўнічаў са штабам Бэрні Сандэрса і крытыкаваў у сацыяльных сетках Дональда Трампа.

Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў вядзе сьледзтва па справе.

XS
SM
MD
LG