Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вядоўца CNN пазбаўленая кантракту за відэа з адрэзанай галавой Трампа


 Кэці Грыфін
Кэці Грыфін

Папулярная амэрыканская вядоўца гумарыстычнага шоў Кэці Грыфін пазбаўленая кантракту з тэлекампаніяй CNN за відэа з выявай адрэзанай галавы прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа.

Тэлекампанія CNN, якая назвала малюнак «агідным і абразьлівым» пасьля таго, як Грыфін апублікавала відэа ў аўторак, абвясьціла ў сераду, што не запросіць яе сёлета на Таймс-сквэр у Нью-Ёрку напярэдадні Новага году, адкуль яна з 2007-га штогод вяла спэцыяльнае шоў разам зь вядучым тэлекампаніі Андэрсанам Купэрам. Казіно ў штаце Нью-Мэксыка таксама адмяніла выступ Грыфін, які меўся адбыцца 22 ліпеня.

Кампанія ў штаце Юта, якая вырабляе туалетныя прылады, таксама прыпыніла рэклямную кампанію, у якой удзельнічае Грыфін. Паводле генэральнага дырэктара кампаніі Бобі Эдвардса, «гэта было вельмі недарэчна і супярэчыць асноўным каштоўнасьцям, якія наша кампанія падтрымлівае». «Я сапраўдны прыхільнік свабоды слова, але адчуваю, што Кэці перайшла мяжу», — дадаў Эдвардс.

Рэагуючы на відэа Грыфін, Дональд Трамп напісаў у «Твітэры» ў сераду раніцай, што ёй «павінна быць сорамна за сябе». «Мае дзеці, асабліва мой 11-гадовы сын Бэран, цяжка перажываюць гэта. Хворая!» Першая лэдзі Мэланья Трамп выступіла з уласнай заявай: «Як маці, жонку і чалавека [мяне] гэтая фатаграфія вельмі непакоіць. Калі мець на ўвазе пэўныя зьверствы, якія адбываюцца сёньня ў сьвеце, фотасюжэт такога кшталту проста недпаведны і прымушае задумацца аб псыхічным здароўі асобы, якая гэта зрабіла».

Акторка камічнага жанру Грыфін, вядомая сваім задзірлівым гумарыстычным стылем, ужо ў аўторак выбачылася. Яна прызнала, што кароткае відэа, анансаванае як «мастацка-фарсавая заява» пра Галоўнага вайскавода, атрымалася «занадта небясьпечным» і нясьмешным.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG