Як паведамляе газэта La Vanguardia, Юнэс Абуяакуб, які 17 жніўня пратараніў аўтафургонам натоўп у Барсэлёне, сёньня быў забіты пры затрыманьні.
У расейскім Растове-на-Доне пры пажары ў прыватным сэктары пацярпелі тры чалавекі, цяпер яны знаходзяцца ў шпіталі.
Француская паліцыя паведаміла, што адзін чалавек быў забіты пасьля таго, як аўтамабіль 21 жніўня ўрэзаўся ў аўтобусны прыпынак ў раёне старога порту ў францускім горадзе Марсэль.
Супрацоўнікі міліцыі ў Віцебскай вобласьці пры падтрымцы АМАП 17 жніўня затрымалі на ўезьдзе ў Віцебск двух падазраваных у выкраданьні чалавека, яшчэ трох падазраваных адначасова з тым «лякалізавалі» ў горадзе.
Паводле дадзеных на 21 жніўня, плошча пажару на тэрыторыі Палескага прыроднага запаведніку з украінскага боку перавышае 120 гектараў. Адлегласьць да мяжы з Рэспублікай Беларусь — ня болей за 1,5 кілямэтра.
Некалькі чалавек атрымалі раненьні ў выніку выбуху рэактыўнага снараду ля ўваходу ў будынак, дзе адбываецца міжнародная выстава Damascus International Fair. Сырыйскае дзяржаўнае агенцтва САНА не ўдакладняе нацыянальнасьцяў пацярпелых.
Каралеўская сямʼя і кіраўнік ураду Гішпаніі ўзялі ўдзел у жалобным набажэнстве.
У Магілёве міліцыя затрымалі 23-гадовага маладзёна паводле падазрэньня ў вырабе выбухованебясьпечных прадметаў.
Аўстралія апублікавала плян прадухіленьня тэрарыстычных нападаў з выкарыстаньнем транспартных сродкаў у перапоўненых людзьмі грамадзкіх месцах.
Інфармацыйнае агенцтва «К-Інформ» апублікавала відэа пагоні за злачынцам, які 19 жніўня ў Сургуце напаў на мінакоў з нажом. На запісы з камэраў відэаназіраньня відаць, як падчас пагоні паліцэйскі дастае зброю і з адлегласьці ў 2-3 мэтра страляе ў меркаванага злачынца, пасьля чаго той падае на зямлю.
У Фінляндыі ў нядзелю абвешчаная жалоба і прайшла агульнанацыянальная хвіліна маўчаньня ў памяць ахвяраў нападу ў горадзе Турку, які ўлады расьсьледуюць як першы ў краіне тэрарыстычны акт.
Колькасць загінулых у выніку паводкі ва ўсходнім індыйскім штаце Бігар за мінулы дзень павялічылася са 153 да 202 чалавек, у зоне затапленьня апынуліся больш за 12 мільёнаў чалавек.
Група тэрарыстаў, якая зладзіла сэрыі тэрактаў у Каталёніі, першапачаткова плянавала ажыцьцявіць выбухі ў самых людных месцах Барсэлёны. Баевікі выбралі сабор Саграда-Фамілья, які фактычна ёсьць сымбалем гораду.
Адказнасьць за напад на людзей у Сургуце ўзяла на сябе тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава». Гэтую інфармацыю сёньня, 19 жніўня, распаўсюдзіла агенцтва Amaq, зьвязанае з джыхадыстамі.
У Сургуце, дзе ў суботу адбыўся напад на мінакоў, эвакуююць наведнікаў гандлёвых цэнтраў. Выданьне Znak.com піша, што ў паліцыю паступіла паведамленьне аб закладзенай бомбе.
19 жніўня 2017 году каля 11 гадзін 20 хвілін у расейскім горадзе Сургуце невядомы мужчына, узброены нажом, рухаючыся па цэнтральных вуліцах горада, зьдзейсьніў напад на мінакоў, прычыніўшы 8 грамадзянам нажавыя раненьні.
Цэнтральная крымінальная паліцыя KRP паведаміла, што напад у Турку расьсьледуецца па артыкуле «Тэрарызм».
Выяўленьне выбуховага рэчыва дазволіла паліцыі выказаць здагадку, што тэрарыстычная групоўка мела намер не абмяжоўвацца нападам ў Барсэлёне.
Меркаваны кіроўца мікрааўтобуса, які наехаў напярэдадні, 17 жніўня, на пешаходаў у цэнтры Барсэлёны, быў сярод тэрарыстаў, забітых паліцыяй празь некалькі гадзінаў пасьля гэтага ў Камбрыльсе пры спробе ўчыніць аналягічны тэракт
Анэстэзіёляг-рэаніматоляг Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру дзіцячай анкалёгіі, гематалёгіі і імуналёгіі асуджаны судом Партызанскага раёну Менску на 8 гадоў пазбаўленьня волі па ч. 3 арт. 167 КК Рэспублікі Беларусь.
9 чалавек з нажавымі раненьнямі дастаўленыя ў шпіталь. Двое памёрлі.
Інтэрвію пра знос канфэдэрацкіх помнікаў у ЗША з Джэем Толсанам, супрацоўнікам Інстытуту вывучэньня культуры Вірджынскага ўнівэрсытэту і рэдактарам навуковага часопісу «The Hedgehog Review».
Сьледчыя лічаць, што ўдзельнікі групоўкі плянавалі падарваць газавыя балёны.
Каталёнскія ўлады абвясьцілі, што паліцыя затрымала ў горадзе Рыполь (правінцыя Жырона) трэцяга падазраванага ў сувязі з тэрактамі ў Барсэлёне і курортным горадзе Камбрыльс.
Колькасьць пацярпелых у выніку тэракту ў Барсэлёне перавысіла 100 чалавек; некаторыя зь іх знаходзяцца ў цяжкім стане.
Гішпанскія паліцыянты, якія расьсьледуюць тэрарыстычны напад у Барсэлёне, адкрылі агонь і застрэлілі некалькі чалавек падчас апэрацыі па выяўленьні арганізатараў і ўдзельнікаў тэракту ў сталіцы Каталёніі, паведамілі ў пятніцу раніцай прадстаўнікі рэгіянальнай паліцэйскай управы Каталёніі.
На ўзьбярэжжы партугальскага вострава Мадэйра падчас заняткаў дайвінгам загінула Марына Бабарыка, жонка беларускага банкіра і мэцэната Віктара Бабарыкі.
Помнікі і памятныя табліцы ўдзельнікам Грамадзянскай вайны ў ЗША (1861–1865) на баку Канфэдэрацыі (11 штатаў, якія абвясьцілі аб выхадзе з ЗША пасьля выбару Абрагама Лінкальна прэзыдэнтам) да гэтага часу зьнесьлі ўжо ў дзясятку штатаў.
Закон не дазваляе разьбіць шыбу ў аўтамабілі, калі сытуацыя не пагражае жыцьцю і здароўю чалавека, заявілі ў Міністэрстве надзвычайных сытуацый.
Сваякі 25-гадовага чачэнскага сьпевака Зелімхана Бакаева заяўляюць пра яго зьнікненьне падчас знаходжаньня ў сталіцы Чачні Грозным.
100-кіляграмовая бомба ляжала ў зямлі каля жылога дому на вуліцы Ванеева. Бомба была пасьпяхова вывезеная сапёрамі.
У амэрыканскім горадзе Балтымар (штат Мэрылэнд) у ноч на сераду былі зьнесены некалькі помнікаў канфэдэратам, у тым ліку генэралу Канфэдэрацыі Робэрту Лі. Раней на іх зьявіліся антырасісцкія надпісы.
Паводле ч.1 арт. 339 КК РБ «Жорсткае абыходжаньне з жывёламі» мужчыну пагражае штраф, выпраўленчыя работы тэрмінам да году або арышт.
Гомельская ДАІ паведаміла БелаПАН, што супраць 52-гадовага грамадзяніна Нямеччыны распачалі крымінальную справу за гвалт у дачыненьні супрацоўніка міліцыі.
Тут здабываюць 30–40% сусьветнага бурштыну на агульную суму ў 300–500 мільёнаў даляраў на год, і практычна ўся здабыча ідзе нелегальна.
14 жніўня жанчына паведаміла па тэлефоне 102, што ў час трэнінгу яе абражалі, а таксама што Казлоў махлярскім шляхам завалодаў ейнымі 250 далярамі/
Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў заявіла, што 14 жніўня невядомыя баевікі атакавалі міратворчую базу ААН у Цімбукту, што на поўначы Малі, у выніку чаго загінулі сем чалавек.
Фэдэральная служба бясьпекі абвясьціла аб затрыманьні ў сталічным рэгіёне тэрарыстычнай групы, якая рыхтавала тэракты ў гандлёвых цэнтрах Масквы.
У Краснадарскім краі паліцэйскія затрымалі пяцёх актывістак, якія плянавалі правесьці фэмінісцкі лягер. У паліцыю забралі і васьмігадовае дзіця.
У горадзе Ўагадугу, сталіцы Буркіна-Фаса, ня менш за 17 чалавек загінулі і сама меней 8 параненыя ў ноч на 14 жніўня ў выніку ўзброенага нападу на папулярны сярод іншаземцаў турэцкі рэстаран «Aziz Istanbul».
12 жніўня на вайсковым палігоне Рэпішча ў Асіповіцкім раёне загінуў мужчына. Пра гэта TUT.BY ананімна паведамілі мясцовыя жыхары. Факт гібелі пацьвердзілі ў Пухавіцкім РУУС, супрацоўнікі якога выяжджалі на месца здарэньня.
Невядомы чалавек адкрыў агонь у цэнтры швэдзкага гораду Мальмэ. Тры чалавекі параненыя. Двое зь іх знаходзяцца ў крытычным стане.
Грамадзянін Расеі Рэнат Бакіеў быў у пятніцу асуджаны турэцкім судом да шасьці гадоў і трох месяцаў турмы.
Пра тое, што акаўнт разблякаваны, Івану паведамілі падпісчыкі. Яшчэ ноччу 11 жніўня людзі ўбачылі паведамленьні @komarovka.by і сталі пісаць Івану. Ён прыехаў на працу, зайшоў у пошту і адразу ж памяняў пароль.
Міністры Эўразьвязу, адказныя за харчовую бясьпеку, зьбяруцца ў бліжэйшы час на экстраннае пасяджэньне ў сувязі са скандалам з курынымі яйкамі, заражанымі небясьпечным рэчывам.
У вусьці ракі на востраве Вялікі Шантар ў Хабараўскам краі Расеі ратавалі грэнляндзкага кіта.
У некаторых з самых папулярных турыстычных месцаў у Эўропе, асабліва ў рэгіёне Міжземнага мора, адбыліся ў апошнім часе пратэст-маршы мясцовых жыхароў супраць таго, што яны лічаць празьмерным наплывам турыстаў.
Сьледчыя арыштавалі ў Нідэрляндах двух мэнэджэраў кампаніі «Chickfriend».
У вусьці ракі на востраве Вялікі Шантар ў Хабараўскам краі Расеі некалькі гадзін ідзе апэрацыя па выратаваньні грэнляндзкага кіта.
Загрузіць яшчэ