Інцыдэнт адбыўся раніцай 13 жніўня ў памяшканьні, дзе знаходзілася ад 70 да 100 чалавек, паведамляе таблоід Aftonbladet.
Відавочцы сьцьвярджаюць, што ў нейкі момант у памяшканьне зайшоў невядомы, якога пасьля невялікай сваркі папрасілі выйсьці. Неўзабаве ён вярнуўся зь іншым мужчынам. Той выкрыкнуў «Хто ўдарыў майго брата?». Мужчына чатыры разы выстраліў у столь, пасьля чаго стаў страляць у людзей.
Паліцыі невядома, як злачынца ўцёк з памяшканьне. Тры чалавекі шпіталізаваныя.