Ураган «Гарві», які выклікаў катастрафічную паводку ў Тэхасе, вымусіў тысячы людзей эвакуявацца. Больш за ўсё пацярпеў Хʼюстан, чацьвёрты па велічыні горад ЗША з насельніцтвам каля двух з паловай мільёнаў чалавек. Паводле апошніх зьвестак, загінулі пяць чалавек, некалькі дзясяткаў зьніклі бяз вестак.