Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайскоўцы ў Брусэлі падстрэлілі чалавека, які напаў на іх з нажом


У цэнтры Брусэля вайскоўцы падстрэлілі чалавека, які напаў на іх з нажом, перадае агенцтва Reuters са спасылкай на бэльгійскую пракуратуру. Ён знаходзіцца ў крытычным стане.

«Пакуль можам сказаць, што гэта 30-гадовы мужчына, які не заўважаны ў сувязях з тэрарыстамі», сказаў прэс-сакратар пракуратуры.

Вайскоўцы ў выніку нападу атрымалі лёгкія раненьні: адзін у твар, другі ў руку.

У дадатак да рэгулярнай паліцыі брусэльскія вуліцы патрулююцца вайскоўцамі з-за павышанага ўзроўню пагрозы пасьля нападу тэрарыстаў у Парыжы і бэльгійскай сталіцы ў 2015 і 2016 гадах.

У чэрвені вайскоўцы застрэлілі падазраванага тэрарыста-сьмяротніка на цэнтральнай чыгуначнай станцыі Брусэлю. Іншых ахвяраў тады ўдалося пазьбегнуць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG