Лінкі ўнівэрсальнага доступу

685 мірных людзей загінулі пры ўдарах кааліцыі ў Іраку і Сырыі


У Сырыі і Іраку ў выніку ўдараў сілаў антытэрарыстычнай кааліцыі на чале з ЗША са жніўня 2014 года загінулі 685 мірных людзей.

У апублікаванай у пятніцу заяве пацьверджаная выпадковая гібель звыш 60 грамадзянскіх асоб у выніку ваенных апэрацый кааліцыі ў ліпені гэтага года.

Амэрыканскія ваенныя расьсьледуюць яшчэ 455 паведамленьняў пра выпадковых ахвяраў удараў авіяцыі і артылерыі саюзьнікаў.

Сілы кааліцыі наносяць удары па пазыцыях «Ісламскай дзяржавы», якая захапіла летам 2014 года шырокія раёны Сырыі і Ірака.

ААН і іншыя міжнародныя арганізацыі ўскладаюць адказнасьць за гібель мірных жыхароў на ўсе бакі канфліктаў у гэтых краінах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG