Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі затрыманы рэжысэр Кірыл Сярэбранікаў


Рэжысэр Кірыл Сярэбранікаў
Рэжысэр Кірыл Сярэбранікаў

Мастацкі кіраўнік маскоўскага тэатру «Гогаль-цэнтар», рэжысэр Кірыл Сярэбранікаў затрыманы па падазрэньні ў махлярстве на суму 68 мільёнаў рублёў.

Аб гэтым паведамляецца на сайце Сьледчага камітэту Расеі. Сярэбранікава затрымалі ў Санкт-Пецярбургу і даставілі ў Маскву, паведаміў тэлеканалу «Дождь» адвакат Дзьмітрый Харытонаў. У бліжэйшы час яму будзе выстаўленае абвінавачаньне. Пакараньне па гэтым артыкуле прадугледжвае да 10 гадоў пазбаўленьня волі.

У канцы траўня па справе аб крадзяжах бюджэтных сродкаў у заснаванай Сярэбранікавым «Сёмай студыі» прайшлі ператрусы ў «Гогаль-цэнтры» і ў кватэры рэжысэра. Ён быў дапытаны ў якасьці сьведкі. Сьледзтва, у прыватнасьці, сьцьвярджае, што сродкі, выдзеленыя на пастаноўку «Сну ў летнюю ноч» у 2012 годзе, былі скрадзеныя, а спэктакль так і ня выйшаў. Пры гэтым пастаноўка ўжо некалькі гадоў ідзе ў «Гогаль-цэнтры». Арыштаваная па гэтай справе бухгалтар «Сёмай студыі» Ніна Масьляева дала супраць Сярэбранікава паказаньні ў судзе.

Абвінавачанымі па справе праходзяць таксама былы дырэктар «Гогаль-цэнтру» Аляксей Малабродзкі і былы генэральны дырэктар «Сёмай студыі» Юрый Іцін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG