Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Хʼюстане з прычыны паводкі адбыліся выбухі на хімічным заводзе


На хімічным заводзе ў прыгарадзе Хʼюстана ў Тэхасе адбыліся два выбухі з прычыны паводкі, выкліканай наймацнейшым ураганам.

Па дадзеных агенцтва Reuters, 9 чалавек былі шпіталізаваны. Пра дзевяць пацярпелых паведаміла і тэхаская паліцыя. Аднаго з паліцэйскіх, якія працуюць на месцы здарэньня, шпіталізавалі з сымптомамі атручваньня чадным газам.

Раней кіраўніцтва хімічнага завода Arkema правяло эвакуацыю сваіх супрацоўнікаў. Была абвешчаная эвакуацыя населеных пунктаў у радыюсе двух з паловай кілямэтраў ад прадпрыемства.

Паводле заявы кампаніі, з прычыны моцных ліўняў, выкліканых ураганам Harvey, тэрыторыю завода затапіла, і спынілася электразабесьпячэньне. У выніку зламалася сыстэма астуджэньня выбухованебясьпечных матэрыялаў. Цяпер рэчывы могуць падарвацца і выклікаць магутны пажар. Высокі ўзровень вады на тэрыторыі, а таксама адсутнасьць электрычнасьці не пакідаюць ніякіх шанцаў прадухіліць гэта, — заявіў кіраўнік кампаніі Arkema.

Harvey стаў самым магутным ураганам на тэрыторыі ЗША за апошнія 12 гадоў. Паводка, выкліканая ўраганам, забрала жыцьці як найменей 30 чалавек, больш за 30 тысяч эвакуіраваны. Шкода ацэньваецца ў дзесяткі мільярдаў даляраў. Сыноптыкі параўноўваюць яго з ураганам «Катрына», з прычыны якога ў 2005 годзе ў Новым Арлеане загінулі 1800 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG