Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Х’юстане праз паводку можа падарвацца хімічны завод


Эвакуацыя жыхароў у Х'юстане

На хімічным заводзе кампаніі Arkema ў прыгарадзе Х’юстана ў Тэхасе праз паводку можа адбыцца выбух. Аб’яўлена эвакуацыя населеных пунктаў у радыюсе двух з паловай кілямэтраў ад прадпрыемства. Усе супрацоўнікі заводу ўжо эвакуяваныя.

Паводле заявы кампаніі, праз моцныя ліўні, выкліканыя ўраганам «Гарві», тэрыторыю заводу затапіла, і электразабесьпячэньне спынілася. У выніку выйшла са строю сыстэма ахаладжэньня выбухованебясьпечных матэрыялаў. Цяпер рэчывы могуць узарвацца і выклікаць магутны пажар. Высокі ўзровень вады на тэрыторыі, а таксама адсутнасьць электрычнасьці не пакідаюць ніякіх шанцаў прадухіліць гэта, — заявіў кіраўнік кампаніі Arkema.

«Гарві» стаў самым магутным ураганам на тэрыторыі ЗША за апошнія 12 гадоў. Наступствы ўрагану забралі жыцьці сама меней 30 чалавек, больш за 30 тысяч эвакуяваныя. Шкода ацэньваецца ў дзясяткі мільярдаў даляраў. Сыноптыкі параўноўваюць яго з ураганам «Катрына», празь які ў 2005 годзе ў Новым Арлеане загінулі 1800 чалавек.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG