Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводка накрыла Х’юстан, ратавальнікі выцягнулі больш за 1000 чалавек


У Тэхасе ратавальнікі выцягнулі з аўтамабіляў і дамоў больш за тысячу чалавек 27 жніўня, пасьля таго як паводка накрыла вялікія плошчы ў выніку трапічнага ўрагану «Гарві».

Аварыйныя экіпажы ратавалі людзей у раёне Х’юстану пасьля таго, як «Гарві», самы магутны ўраган з тых, што наведвалі Тэхас за больш чым 50 гадоў, накрыў узьбярэжжа Мэксыканскай затокі. У выніку шторму загінулі як мінімум два чалавекі, і чакаецца, што колькасьць загінулых узрасьце, паколькі «Гарві» працягвае накрываць Тэхас моцнымі дажджамі. Мяркуецца, што ўраган будзе павольна рухацца ў кірунку Х’юстану да 30 жніўня. У раёне гэтага гораду перамяшчэньне насельніцтва стала амаль немагчымым, дакладае Нацыянальная мэтэаралягічная служба (NWS).

Службы экстранай дапамогі просяць людзей падымацца на дахі дамоў, а не на гарышчы, каб пазьбегнуць прыросту вады, які імкліва расьце. Улады папярэдзілі, што больш за 2 мільёны жыхароў Х’юстану не пакідаюць затопленых дамоў, таму што шмат якія дарогі гораду апынуліся пад вадой. Белы дом абвясьціў, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп адправіцца 29 жніўня ў Тэхас. Міжнародны аэрапорт імя Джорджа Буша 27 жніўня спыніў палёты праз паводку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG