Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ураган «Гарві»: тысячы людзей эвакуяваныя з Хʼюстана


Ураган «Гарві», які выклікаў катастрафічную паводку ў Тэхасе, вымусіў тысячы людзей эвакуявацца. Больш за ўсё пацярпеў Хʼюстан, чацьвёрты па велічыні горад ЗША з насельніцтвам каля двух з паловай мільёнаў чалавек. Паводле апошніх зьвестак, загінулі пяць чалавек, некалькі дзясяткаў зьніклі бяз вестак.

У штаце ўведзены рэжым надзвычайнай сытуацыі. Школы, аэрапорты і заводы Хʼюстана прыпынілі сваю працу. У рэгіёне сканцэнтраваныя прадпрыемствы нафтавай індустрыі. Ураган можа выклікаць дэфіцыт бэнзіну па ўсёй краіне.

Па прагнозах мэтэаролягаў, у некаторых раёнах Тэхасу да канца тыдня выпадзе гадавая норма ападкаў — больш за мэтар. Ліквідацыю наступстваў урагану на паўднёвым узьбярэжжы ЗША папярэдне ацэньваюць у сорак мільярдаў даляраў.

«Гарві» стаў наймацнейшым ураганам у ЗША за 12 гадоў. Сыноптыкі параўноўваюць яго з ураганам «Катрына», з прычыны якога ў 2005 годзе ў Новым Арлеане загінулі 1800 чалавек.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG