Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Трамп наведаў Тэхас, які пацярпеў ад урагану «Гарві»


Дональд і Мэланія Трамп перад вылетам у Тэхас
Дональд і Мэланія Трамп перад вылетам у Тэхас

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп наведаў у аўторак тэхаскія гарады Корпус Крысты і Остын, дзе ён запэўніў жыхароў штату, што фэдэральныя ўлады «паклапоцяцца пра іх» і што апэрацыя дапамогі штату ў барацьбе з наступствамі стыхійнага бедзтва будзе ўзорнай.

Прэзыдэнт Трамп не наведаў Х’юстан, які апынуўся ў эпіцэнтры беспрэцэдэнтнай для гэтага рэгіёну паводкі, выкліканай бесьперапыннымі на працягу чатырох дзён ліўнямі, наступствам урагану «Гарві». Прэзыдэнт не хацеў перашкодзіць сваім зьяўленьнем працы выратавальных службаў і паліцыі, якія працягваюць апэрацыі па эвакуацыі жыхароў Х’юстана з затопленых дамоў.

У горадзе Корпус Крысты, што знаходзіцца ў пяцідзесяці кілямэтрах ад Х’юстана, ён правёў сустрэчу з жыхарамі ў памяшканьні пажарнай каманды, а пазьней сустрэўся з кіраўнікамі фэдэральных службаў і кіраўніцтвам штату, якія ажыцьцяўляюць кантроль за ходам выратавальных работ. Прэзыдэнт паведаміў, што ягоная адміністрацыя працуе сумесна з заканадаўцамі з мэтай забясьпечыць неабходнае фінансаваньне намаганьняў па аднаўленьні разбуранай інфраструктуры і дапамогі пацярпелым у выніку прыроднага бедзтва.

Паводле апошніх зьвестак, 22 чалавекі загінулі і невядомая пакуль колькасьць жыхароў штату прапала бязь вестак у выніку ўрагану «Гарві», які абрынуўся на Тэхас 25 жніўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG