Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча адгародзіцца ад Беларусі плотам за 36 мільёнаў даляраў


Польшча паставіць плот даўжынёю 729 кілямэтраў на мяжы зь Беларусьсю і Ўкраінай, каб спыніць міграцыю дзікоў.

Пра гэта заявіў міністар сельскай гаспадаркі Польшчы Кшыштаф Юргель, які паведаміў, што ўрад выдзеліў на гэтую пабудову 130 мільёнаў злотых (36 мільёнаў даляраў).

На думку польскіх экспэртаў, прычынай зьяўленьня афрыканскай чумы сьвіней у Польшчы былі інфіцыраваныя вірусам чумы дзікі, якія прыйшлі зь Беларусі.

Афрыканская чума сьвіней зьявілася ў Польшчы ў лютым 2014 году. З таго часу ў краіне выяўлена 93 агмяні захворваньня сьвіней у трох ваяводзтвах: падляскім, мазавецкім і люблінскім. Таксама выяўлена 461 выпадак заражэньня афрыканскай чумою дзікоў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG