Сьмяротнік на аўтамабілі ўрэзаўся ў дацкі вайсковы канвой у Кабуле і ўзарваўся.
Штат Вісконсін, адзін з «ключавых» штатаў, галасаваньне ў якім вызначыла вынік прэзыдэнцкіх выбараў 2016 году, паведаміў, што зазнаў напады расейскіх хакераў, разам зь яшчэ 20 штатамі.
Кітайскія сэйсмолягі зафіксавалі на тэрыторыі Паўночнай Карэі землятрус магнітудай 3,4. Навукоўцы заявілі, што ён можа быць выкліканы новым выпрабаваньнем ядзернай бомбы.
З помніка расейскаму канструктару зброі Міхаілу Калашнікаву ў Маскве прыбралі чарцёж нямецкай штурмавой вінтоўкі, распрацаванай у нацысцкай Нямеччыне ў гады Другой Сусьветнай вайны.
На выхадзе зь менскага офіса прафсаюзу РЭП пасьля паседжаньня рады Беларускага нацыянальнага кангрэсу затрыманы лідэр БНК Мікола Статкевіч.
У Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны заявілі, што засакрэцілі судовыя рашэньні ў справе аб забойстве Паўла Шарамета для абароны жыцьця асобаў, «якія ўдзельнічаюць у крымінальным судаводзтве».
Затрыманы сёлетняй вясной бізнэсовец Эрнэст Аляксееў вывеў на рахункі афіліяваных структур ня менш за 2 мільёны даляраў, атрымаўшы аплату за тэхніку МАЗ, пастаўленую ў Туркмэністан. Пра гэта на міжнароднай канфэрэнцыі «Супрацьдзеяньне ілжэпрадпрымальніцтву і незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці» сказаў генэральны пракурор Беларусі Аляксандар Канюк.
Якім чынам сьледзтва высьвятляла, як настаўніца атрымала раны?
Падазраваным пагражае ад 3 да 10 год турмы. Матэрыялы перададзеныя ў Сьледчы камітэт для папярэдняга расьсьледаваньня.
Жыхарка Магілёва ў форме палкоўніка міліцыі цягам трох гадоў займалася ашуканствам. Паводле зьвестак Сьледчага камітэту, ёй удалося завалодаць 720 тысячамі рублёў.
У МУС Расеі заявілі пра затрыманьне лідэра руху «Хрысьціянская дзяржава — Сьвятая Русь» Аляксандра Калініна. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».
Незалежны магілёўскі журналіст Алесь Асіпцоў затрыманы 21 верасьня на чыгуначнай станцыі Верайцы Асіповіцкага раёну.
Ад 16 верасьня ў Сьвіслацкім раёне на Гарадзеншчыне працягваюцца бясплённыя пошукі 10-гадовага Максіма Мархалюка, які пры загадкавых абставінах зьнік у вёсцы Новы Двор на ўскрайку Белавескай пушчы.
Словы цяжка расчытаць, але відаць, што гэта кірылічныя літары, зь якіх можна скласьці частку імя Нуртылека Бакірава.
Калёну з «георгіеўскімі стужкамі» і партрэтамі Пуціна заўважылі ў цэнтры гораду блогеры каналу «Роторная жатка». Як і Менск, Гомель ня значыцца ў маршруце прабегу на сайце НОД.
У паўднёвым Уэльсе брытанская паліцыя арыштавала траіх мужчын па падазрэньні ў арганізацыі выбуху ў Лёнданскім мэтро, у выніку якога пацярпелі 30 чалавек.
Гішпанская паліцыя затрымала шэраг каталёнскіх урадоўцаў і правяла ператрусы ў рэгіянальных урадавых міністэрствах, якія ўдзельнічаюць у арганізацыі забароненага рэфэрэндуму за незалежнасьць.
Ангарскі гарадзкі суд адправіў на прымусовае лячэньне мясцовага жыхара, які заклікаў аддзяліць Сібір ад Расеі і «стварыць асобную рэспубліку ад Уралу да Ціхага акіяну».
Землятрус у Мэксыцы магнітудай 7,1 бала забраў жыцьці прынамсі 220 чалавек.
Колькасьць загінулых у выніку землятрусу ў Мэксыцы перавысіла сто чалавек, паведамляе агенцтва Associated Press.
У Мінюсьце Расеі пацьвердзілі, што рашэньне суду будзе выкананае.
Міністэрства абароны Расеі заявіла, што абстрэлу гледачоў на вучэньнях «Захад-2017» не было.
На вучэньнях «Захад-2017» баявы верталёт выпадкова даў залп па натоўпе гледачоў, ёсьць цяжкапараненыя, паведаміў расейскі партал 66.ru.
Аўтакалёна актывістаў прарасейскай арганізацыі «Национально-освободительное движение» (НОД) праехала ўвечары 18 верасьня праз цэнтар Менску.
Гарадзкі суд Чарнаморску апраўдаў абвінавачаных у арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках 2 траўня 2014 году ў цэнтры Адэсы, калі загінулі 48 чалавек і яшчэ каля 200 былі параненыя.
Па стане на 13 гадзін у Беларусі было абясточана 125 населеных пунктаў (0,51%).
Дыпляматычныя прадстаўнікі Ўкраіны сустрэліся ў СІЗА Краснадару з блогерам Паўлам Грыбам.
Удзень 18 верасьня невядомыя «людзі ў цывільным» затрымалі і зьвезьлі ў невядомым кірунку аргентынскага мастака Франчэска Басалеці падчас таго, як ён пачынаў маляваць мурал на будынку на вуліцы Рабкораўскай.
Пазьней БЕЛТА паведаміла, што мастака затрымалі праз адсутнасьць дазволу на нанясеньне малюнка, Ён быў дастаўлены ў пастарунак, а потым адпушчаны.
На крэйсэры «Аўрора» ў расейскім Санкт-Пецярбургу 17 верасьня актывісты ў касьцюмах блазнаў правялі акцыю з патрабаваньнем вялікіх сумаў грошай для бюджэту Расеі на застрашваньне ўяўных ворагаў.
Гомельскія ратаўнікі дзесяць гадзінаў рамантавалі яхту нарвэсцаў у кілямэтры ад украінскай мяжы.
У магілёўскую міліцыю па тэлафанавала 28-гадовая крычаўлянка і паведаміла, што 54-гадовы знаёмы жыхар Зеленаградзка пагражаў забіць яе з пісталета.
Як паведамляе паліцыя Лёндану, у суботу ўвечары ў раёне Хонслоў на захадзе Лёндана быў арыштаваны 21-гадовы мужчына.
Паліцыя Лёндану паведаміла, што ўзброенае падразьдзяленьне паліцэйскага спэцназу праводзіць ператрус у доме на ўскрайку гораду. У якасьці засьцярогі, з бліжэйшых дамоў эвакуяваныя жыхары.
Ці зьвязаны навучальны палёт з вучэньнямі «Захад-2017», не паведамляецца. Днём раней першай «ахвярай» вучэньняў стаў расейскі самалёт Ту-22М3, які празь няспраўнасьць выкаціўся з узьлётна-пасадачнай паласы.
Паліцыя Вялікай Брытаніі затрымала 18-гадовага мужчыну ў партовым горадзе Дуўр. Яго падазраюць у датычнасьці да выбуху бомбы ў лёнданскім мэтро 15 верасьня.
Тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасьць за тэракт у Лёндане 15 верасьня. Ровень тэрарыстычнай пагрозы ў Вялікай Брытаніі падвышаны да «крытычнага». Гэта значыць, што ўлады лічаць напад «непазьбежным».
Як паведаміў партал lrytas.lt, беларускі памежнік зайшоў на тэрыторыю Літвы, прабыў там меней за хвіліну і вярнуўся на тэрыторыю Беларусі. Інцыдэнт адбыўся ў зоне адказнасьці Друскеніцкай памежнай заставы.
Першая ахвяра вучэньняў «Захад-2017» — самалёт Ту-22М3. Здарэньне адбылося на авіябазе Шайкоўка, што ў Калускай вобласьці Расеі.
Экспэртыза выявіла ў абвінавачанага праблемы з псыхікай, але пастанавіла, што ён можа ў поўнай меры асэнсоўваць характар сваіх дзеяньняў і іх небясьпеку, можа кіраваць сваімі дзеяньнямі, таму падлягае адказнасьці на агульных умовах.
22 чалавекі атрымалі пашкоджаньні. На месцы здарэньняў працуюць паліцыя і выратавальныя службы.
На карце памяці фотаапарата знайшлі фота бела-чырвона-белага сьцяга ў Курапатах. Мужчына кажа, гэта раззлавала „начальніка КДБ“.
Японскі ўрад назваў гэта «беcпрэцэдэнтнай пагрозай». Напярэдадні КНДР выступіла з пагрозай, што скарыстае ядзерную зброю, каб «патапіць» Японію і ператварыць Злучаныя Штаты ў «цемру і попел»
У Расеі пасьля ананімных паведамленьняў аб мінаваньні паліцыя праверыла амаль 50 будынкаў у чатырох гарадах.
«Гэта была вельмі працавітая, начытаная і інтэлектуальна падрыхтаваная асоба, пра што і сьведчыць яе кніжка „Птушкі пералётныя“, якую выдала Радыё Свабода».
«Я ўпершыню сустрэўся з Галінай у лягеры перамешчаных асобаў ў Нямеччыне ў 1946. Мы разам зь ёю вучыліся ў Гімназіі імя Янкі Купалы ў Баварыі».
Электробусы «Белкамунмаш» на кітайскіх акумулятарах пачалі хадзіць на рэйсавых маршрутах зь 15 траўня. З таго часу пра значныя здарэньні з электробусамі не паведамлялі, акрамя аднаго выпадку.
Дамова з латышамі, эстонцамі і палякамі, увядзеньне дадатковай платы за перадачу, пракладка дадатковых ліній, дэмантаж пэўнага абсталяваньня.
Інтэрнэт-выданьне Kun.uz апублікавала відэа, на якім кіраўнік раёну ва Ўзбэкістане зьбівае і абражае дырэктараў мясцовых школ за зрыў сьвяткаваньня Дня незалежнасьці.
У Арганізацыі Абʼяднаных Нацый занепакоеныя адсутнасьцю вынікаў расьсьледаваньня забойства Паўла Шарамета. Пра гэта на прэзэнтацыі дакладу ААН паведаміла старшыня маніторынгавай місіі ААН па правах чалавека ва Ўкраіне Фіёна Фрэйзэр.
Загрузіць яшчэ