Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забойца скульптара Богдана, ягоны ўнук, меў праблемы з псыхікай, — Сьледчы камітэт


Леанід Богдан за працай над памятным каменем

Сьледчы камітэт завяршыў расьсьледаваньне справы аб забойстве ў Слоніме скульптара Леаніда Богдана і ягонай жонкі іхным 17-гадовым унукам. Справа перададзеная ў суд.

Экспэртыза выявіла ў абвінавачанага праблемы з псыхікай, але пастанавіла, што ён можа цалкам асэнсоўваць характар сваіх дзеяньняў і іх небясьпеку, можа кіраваць сваімі дзеяньнямі, таму мусіць адказваць на агульных умовах.

Матывам злачынства называюцца непрыязныя стасункі між абвінавачаным і бабуляй зь дзядулем, якія займаліся ягоным выхаваньнем. Перад забойствам у іх быў канфлікт, выкліканы «працяглым неразуменьнем».

Зброяй забойства прызнаныя нож, шуфлік і сякера, таксама абвінавачаны зьбіваў ахвяраў рукамі і нагамі.

Трагедыя ў Слоніме, або Сындром «кінутага бацькамі»

Леанід Богдан нярэдка бясплатна дарыў свае работы гораду і людзям. У ліку ягоных работаў бюсты і выявы Гражыны, гераіні паэмы Адама Міцкевіча, Міхала Казіміра Агінскага, Францішка Скарыны, паэтаў Анатоля Іверса, Валянціна Таўлая, Алега Лойкі ды іншых выдатных людзей; мастак рабіў мэмарыяльныя шыльды, прысьвечаныя Язэпу Стаброўскаму і Міхалу Казіміру Агінскаму, мэмарыяльны камень на месцы Слонімскага замчышча.

XS
SM
MD
LG