Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракурор пра дылера беларускай тэхнікі: вывеў 2 мільёны бюджэтных даляраў


Тэхніка МАЗ

Затрыманы сёлетняй вясной бізнэсовец Эрнэст Аляксееў вывеў на рахункі афіліяваных структур ня менш за 2 мільёны даляраў, атрымаўшы аплату за тэхніку МАЗ, пастаўленую ў Туркмэністан. Пра гэта на міжнароднай канфэрэнцыі «Супрацьдзеяньне ілжэпрадпрымальніцтву і незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці» сказаў генэральны пракурор Беларусі Аляксандар Канюк.

Эрнэст Аляксееў узначальваў у Туркмэністане прадстаўніцтва Yaraw, афіцыйнага дылера ў гэтай сярэднеазіяцкай краіне шэрагу беларускіх заводаў, у тым ліку МАЗ, БЕЛАЗ, МЗКТ і «Амкадор».

Па словах чыноўніка, Аляксееў узяты пад варту, на яго маёмасьць накладзены арышт. Пры гэтым генпракурор адзначыў, што канфіскаванай у прадпрымальніка нерухомасьці — а гэта кавярні, катэджы, зямельныя надзелы, аўтамабілі — ня хопіць, каб пагасіць шкоду.

Паставілі больш за 10 тысяч адзінак тэхнікі

Як паведамляла Свабода, беларускія праваахоўнікі затрымалі старшыню рады дырэктараў холдынгу Yaraw Эрнэста Аляксеева ў красавіку.

Як сказалі тады ў Сьледчым камітэце, Генэральная пракуратура Беларусі завяла крымінальную справу па ч. 2 арт. 216 Крымінальнага кодэксу — прычыненьне маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу. Праводзяцца неабходныя сьледчыя дзеяньні.

Кампанія Yaraw была часткай групы «Яравіт», але выйшла зь яе складу і працавала на рынку Туркмэністану з 1997 году. Цягам 2010-2016 гадоў туды было пастаўлена больш за 5,5 тысячы адзінак тэхнікі МАЗ на 400 мільёнаў даляраў, прыблізна столькі ж адзінак тэхнікі МТЗ. Таксама фірма гандлявала нафтапрадуктамі і харчамі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG