Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блазны на крэйсэры «Аўрора» патрабавалі грошай на застрашваньне ўяўных ворагаў. Фота


Ілюстрацыйнае фота. @Shutterstock

На крэйсэры «Аўрора» ў расейскім Санкт-Пецярбургу 17 верасьня актывісты ў касьцюмах блазнаў правялі акцыю з патрабаваньнем вялікіх сумаў грошай для бюджэту Расеі на застрашваньне ўяўных ворагаў.

Як піша RTVi, дэманстранты рабілі пародыю на вучэньні «Захад-2017» і вайсковую прапаганду. У «Клоунское государство» ўвайшлі грамадзянскія актывісткі, фэмэністкі і мастакі з групы «Родина». Ахова выгнала блазнаў з карабля, ніхто не затрыманы.

«Несправядліва, што ў школаў, лякарняў і пэнсіянэраў яшчэ ёсьць нейкае забесьпячэньне, у той час як на гэтыя грошы мы маглі б зладзіць вайсковыя вучэньні, а потым — забіваць! Ня важна, хто вораг, важна, што вайна — гэта весела!», — гаворыцца ў маніфэсьце блазнаў.

XS
SM
MD
LG