Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падгол і Таўстыка прапанавалі Лукашэнку адзначыць супольна Дні Незалежнасьці Беларусі і ЗША


Архіўнае фота. Уладзімер Падгол і Аляксандар Таўстыка падчас прэзыдэнцкай кампаніі
Архіўнае фота. Уладзімер Падгол і Аляксандар Таўстыка падчас прэзыдэнцкай кампаніі

Былы сябра партыі БНФ, кіраўнік грамадзкай арганізацыі «Інфармацыйныя і сацыяльныя інавацыі» Ўладзімер Падгол супольна зь сябрам руху «За свабоду» Алесем Таўстыкам накіраваў Аляксандру Лукашэнку, кіраўніцы ягонай адміністрацыі Натальлі Качанавай, прэм’еру Андрэю Кабякову і кіраўніку Менгарвыканкаму Андрэю Шорцу ліст з прапановай адзначыць на дзяржаўным узроўні Дзень Незалежнасьці ЗША 4 ліпеня.

У лісьце згадваюцца словы Лукашэнкі пра тое, што «без нармалізацыі стасункаў са Злучанымі Штатамі мы ня будзем мець паўнавартаснай замежнай палітыкі», а таксама пра жаданьне палепшыць дачыненьні з ЗША. Аўтары ліста пішуць, што падтрымліваюць гэтыя словы і спадзяюцца, што іншыя чыноўнікі падзяляюць думку Лукашэнкі.

«Маем прапанову да Вас вывесіць у Менску дзяржаўныя сьцягі ЗША на будынках з нагоды Дня Незалежнасьці ЗША 4 ліпеня, — гаворыцца ў лісьце. — Таксама вывешваць дзяржаўныя сьцягі ЗША на будынках Адміністрацыі прэзыдэнта, яго рэзыдэнцыі, на праспэктах і плошчах Менску, у абласных цэнтрах. Зьмяшчаць здымкі з праявай пашаны да сьцяга ЗША з боку чыноўнікаў, міністраў, міліцыянтаў у дзяржаўным друку. І тым самым рэалізоўваць палітыку і ідэалёгію А. Лукашэнкі.

У сувязі з тым, што Дні Незалежнасьці ЗША і Беларусі практычна супадаюць, прапануем Вам правесьці супольнае сьвята нашых краінаў на пляцы Волі (верагодна, маецца на ўвазе менская плошча Свабоды каля ратушы. — РС) пад дзяржаўнымі сьцягамі абедзьвюх краінаў. У гэты дзень можна было б зладзіць акцыю дэманстрацыі павагі да нашых сьцягоў і раздаваць удзельнікам сьвята дзяржаўныя сьцяжкі Беларусі, ЗША і бел-чырвона-белы [сьцяг]. Апошні ёсьць фрагмэнтам сьцягу ЗША».

Падгол і Таўстыка падчас агітацыйнай кампаніі да выбараў у Палату прадстаўнікоў у 2016 годзе выкарыстоўвалі ў тым ліку дзяржаўны сьцяг ЗША і сьцяг Эўразьвязу на цэлым шэрагу яскравых пікетаў. Калі кандыдаты абвясьцілі, што здымаюцца з выбараў, яны праехалі на конях пад сьцягамі Эўразьвязу, Вялікай Брытаніі і ЗША, а таксама пад бел-чырвона-белым сьцягам.

У Беларусі жа ўжо больш за 10 гадоў няма амбасадара ЗША, больш і трываюць санкцыі гэтай краіны супраць атачэньня Лукашэнкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG