Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З помніка Калашнікаву прыбралі чарцёж «Шмайсэра»


Фрагмэнт з выявай штурмавой вінтоўкі «Шмайсэр» на пастамэнце помніка Калашнікаву ў Маскве.

З помніка расейскаму канструктару зброі Міхаілу Калашнікаву ў Маскве прыбралі чарцёж нямецкай штурмавой вінтоўкі, распрацаванай у нацысцкай Нямеччыне ў гады Другой Сусьветнай вайны.

Відэа зь месца падзеі апублікаваў расейскі Пяты канал.

Увагу на гэты фрагмэнт помніка зьвярнуў ваенны гісторык Юрый Пашалок, які разьмясьціў у сваім Фэйсбуку фатаграфію манумэнта і копію чарцяжоў.

Нямецкая штурмавая вінтоўка Хуга Шмайсэра StG 44, была распрацаваная ў пачатку 40-х гадоў і стаў адным зь першых узораў сэрыйнага аўтаматычнага ўзбраеньня, які выкарыстоўвае так званы прамежкавы патрон — сярэдняе зьвяно паміж пісталетнымі і вінтовачнымі боепрыпасамі.

Па афіцыйных дадзеных, у 1943 годзе ў СССР пачалася распрацоўка ўласнай зброі пад прамежкавы патрон. Савецкія збройнікі, у прыватнасьці, вывучылі трафэйны прататып «Шмайсэра» і самазарадны амэрыканскі карабін M1, які пастаўляўся па Лэнд-лізу.

Аўтамат Калашнікава быў прыняты на ўзбраеньне ў 1949 годзе. Вонкава ён аддалена нагадвае StG 44, але мэханізмы, вузлы і боепрыпасы адрозьніваюцца. Нягледзячы на гэта, распаўсюджана меркаваньне, што савецкі канструктар «скраў» распрацоўку.

Помнік Міхаілу Калашнікаву быў усталяваны ў Маскве 19 верасьня. На цырымоніі адкрыцьця міністар культуры Расеі Уладзімір Мядзінскі назваў аўтамат Калашнікава «культурным брэндам Расеі».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG