Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разбуральны землятрус у Мэксыцы забраў сотні жыцьцяў. Відэа


Разбуральны землятрус у Мэксыцы
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:59 0:00

Колькасьць загінулых у выніку землятрусу ў Мэксыцы магнітудай 7,1 бала ​перавысіла 200 чалавек, паведамляе агенцтва Associated Press.

У сталіцы краіны Мэхіка абвалілася больш за сорак будынкаў, сярод якіх школа. Прэзыдэнт Мэксыкі Энрыкэ Пэнья Ньета заявіў, што пад яе заваламі знойдзены целы 22 чалавек, большасьць зь іх — дзеці. Агульная колькасьць ахвяраў, паводле зьвестак на раніцу 20 верасьня, складае як мінімум 226 чалавек, яна павялічваецца.

У краіне ўведзена надзвычайнае становішча.

Паводле ўладаў, сотні вышынных будынкаў істотна пацярпелі або былі разбураныя ў раёне бедзтва. Тысячы ратавальнікаў, вайскоўцаў і валянтэраў працягваюць разьбіраць завалы ў шэрагу гарадоў.

Стыхійнае бедзтва абрынулася на краіну праз некалькі гадзін пасьля таго, як многія жыхары прынялі ўдзел у агульнанацыянальных вучэньнях па паводзінах падчас землятрусу, прымеркаваных да гадавіны падземных штуршкоў 1985 году, якія прывялі да гібелі некалькіх тысяч чалавек.

Паводле Геалягічнай службы ЗША, эпіцэнтар сёньняшняга землятрусу знаходзіцца ў 8 кілямэтрах ад гораду Атэнсінга на глыбіні каля 51 кілямэтра.

Раней у верасьні ў Мэксыцы адбыўся магутны землятрус, у выніку якога загінула каля 98 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG